https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнту прэзентавалі беларускія цукеркі па кітайскім рэцэпце


Віцэ-прэм`ер Леанід Заяц прыйшоў на даклад да Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з беларускімі цукеркамі па кітайскім рэцэпце.
Нядаўна ў ходзе адной з рабочых паездак кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на папулярны ў Кітаі прадукт - цукеркі з прасаванага сухога малака. Гэтай сыравіны ў Беларусі дастаткова, і Прэзідэнт прапанаваў арганізаваць такую вытворчасць і ў сябе. Чыноўнікі хутка адрэагавалі на даручэнне Аляксандра Лукашэнкі, і ўжо выпушчана невялікая пробная партыя.

"Табе цукеркі даручалася зрабіць. Зрабіў ты іх ці не? Каб людзі разумелі, што ў нас сухога малака абястлушчанага - мора. А ў Кітаі мы падгледзелі іх тэхналогіі вытворчасці розных кандытарскіх вырабаў, у дадзеным выпадку цукерак. Наогул без цукру з сухога малака. Можна дабаўляць туды якія-небудзь раслінныя дабаўкі. Асабліва для дзяцей, - пацікавіўся кіраўнік дзяржавы на сустрэчы. - Шчыра кажучы, калі Мікалай прывёз мне іх з Кітая, я пакаштаваў сам. Вядома, гэта не для мяне. Але дзеці, маленькія дзеці з вялікім задавальненнем спажываюць гэты ласунак. Чаму мы не можам рабіць гэта і прадаваць? І, галоўнае, сваіх людзей забяспечыць".

"У адпаведнасці з вашым даручэннем нашы спецыялісты адрэагавалі", - сказаў Леанід Заяц, прадстаўляючы Прэзідэнту ўжо расфасаваны гатовы прадукт.

"Ты "на калене" пакуль зрабіў?" - спытаў Аляксандр Лукашэнка.

Як далажыў Леанід Заяц, пад вытворчасць пробнай партыі пакуль задзейнічалі лінію на заводзе медпрэпаратаў: "Тут у саставе сухое малако. Некаторыя ёсць - дзіцячае харчаванне да 40 працэнтаў даходзіць. Сухое натуральнае малако, сыроватка. Розны састаў. Але вельмі прыемныя на смак, і для спажыўца даволі нядрэнны прадукт".

"Трэба пакаштаваць. Дарослыя людзі, асабліва для дзяцей. Гэта вельмі важна, што мы тут расліннага паходжання можам (выкарыстоўваць.) дабаўкі", - адзначыў Прэзідэнт.

"Так, тут вось парэчка дабаўлена. Тут аскарбінавая кіслата дабаўлена. Дзве такія таблетачкі на кубак цёплай вады - як малако. Прыемна спажываць. Салодзенькія", - сказаў віцэ-прэм`ер.



Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што ў такіх натуральных цукерак можа быць і добры экспартны патэнцыял: "Бачыш, кітайцы малайцы. Яны ўхапіліся за гэта. І яны запаланілі - паўтара мільярда чалавек - свой рынак вось такім ласункам. Мы можам і ў Кітай пастаўляць".

"Думаю, гэта пойдзе нават на Афрыку", - адзначыў Леанід Заяц.

"Ну хоць куды - Афрыку, Кітай. Мы ж працуем з імі", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Што датычыцца тэхналогіі вытворчасці, то складанасці ніякай няма, запэўніў віцэ-прэм`ер. Адзінае, неабходна лінію апрабаваць.

"Можа, і дзве трэба лініі", - выказаў меркаванне кіраўнік дзяржавы.

"І фасоўку добрую зрабіць, каб упакоўваць можна было ў адпаведную тару. І ўсё пойдзе", - прадоўжыў думку Леанід Заяц.

"Значыць, гэта вырашанае пытанне", - падвёў вынік абмеркаванню Аляксандр Лукашэнка.

"Так", - упэўнена адказаў віцэ-прэм`ер.

"Трэба, каб пакаштавалі дзеці, дарослыя. Трэба зрабіць дастатковую колькасць і апрабаваць", - рэзюмаваў беларускі лідар.

27 ліпеня 2023, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:27.07.2023
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:258
 
Ключевые слова:
Продовольственная безопасность Технологии
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме