https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Экспарт піламатэрыялаў па біржавых адрасных здзелках перасягнуў 63 тыс. кубаметраў


Экспарт піламатэрыялаў па біржавых адрасных здзелках перасягнуў 63 тыс. кубаметраў, паведамілі ў прэс-службе Беларускай універсальнай таварнай біржы.
Паводле інфармацыі БУТБ, за першы месяц работы механізма біржавых адрасных здзелак гэтым інструментам скарысталіся 11 айчынных прадпрыемстваў дзяржаўнай і прыватнай форм уласнасці. У выніку на экспарт рэалізавана звыш 63 тыс. куб.м пілапрадукцыі на суму Br29,6 млн. Пакупнікамі выступілі кампаніі з 6 краін: Азербайджана, Арменіі, Кітая, Расіі, Турцыі і Узбекістана.

«Амаль 90 працэнтаў экспартных паставак піламатэрыялаў у рамках біржавых адрасных здзелак прыпала на Кітай. Хутчэй за ўсё, вызначальным фактарам стала тое, што для беларускіх дрэваапрацоўшчыкаў гэта добра знаёмы рынак збыту з зразумелай лагістыкай і стабільным плацежаздольным попытам. Урэшце, адрасны механізм паступова распаўсюджваецца і на іншыя краіны. Напрыклад, цяпер ён даволі актыўна прымяняецца пры рабоце з кампаніямі з Азербайджана і Узбекістана, якія ўваходзяць у лік асноўных пакупнікоў піламатэрыялаў на біржавых таргах. Таму з часам краінавая структура адрасных здзелак будзе мяняцца, набываючы больш збалансаваны і разнастайных характар», — адзначылі ў прэс-службе БУТБ.

Адрасны механізм рэалізацыі пілапрадукцыі за мяжу дзейнічае на БУТБ з 22 чэрвеня 2023 года. Ён дазваляе айчынным прадпрыемствам-экспарцёрам заключаць біржавыя здзелкі з выбранымі імі замежнымі пакупнікамі. Абавязковай умовай з’яўляецца тое, што цана продажу тавару не можа быць ніжэйшай за актуальную біржавую каціроўку на гэты тавар, сфарміраваную па выніках біржавых таргоў. За кошт гэтага гарантуецца рэалізацыя стратэгічнага для краіны рэсурсу па яго рэальным рыначным кошце.

Звязда, 31 ліпеня 2023
 
Дата публикации:01.07.2023
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:192
 
Ключевые слова:
Пиломатериалы Биржевые торги БУТБ
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме