https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Расея дыктуе ўмовы па ўсіх пазыцыях


Беларусь з 1 красавіка зьвядзе да мінімуму пастаўкі цэльнага сухога малака на расейскі рынак. Яны будуць адноўленыя пазьней, калі бакі дойдуць да згоды.
Абмежаваньні ўводзяцца на пэрыяд гэтак званага «вялікага малака», калі ў Расеі назіраецца сэзонны рост яго вытворчасьці. Акрамя таго, беларускі бок узяў на сябе абавязаньні не зьніжаць цэны на малочныя прадукты для расейскага рынку да канца 2012 году.

Аляксандар Ярашук, былы першы намесьнік старшыні Менскага аблвыканкаму, які шмат гадоў адпрацаваў у аграпрамысловым комплексе, адзначае, што безь дзяржаўных субсыдыяў беларуская сельскагаспадарчая прадукцыя неканкурэнтаздольная.

Ярашук: «Ад 2017 году ў аграпрамысловым комплексе ў рамках Адзінай эканамічнай прасторы будуць скасаваныя ўсе субсыдыі. А сёньня беларуская сельская гаспадарка мае да 60 працэнтаў датацыяў, у Расеі і Казахстане — каля 10 працэнтаў. А пакуль гэтае правіла ня дзейнічае, то ўсе такія пытаньні рэгулююцца адміністратыўна, рознымі ведамствамі. Вядома, у дадзеным выпадку можна казаць пра тое, што будзе скарочаная магчымасьць экспарту беларускай прадукцыі і што аб’ёмы вытворчасьці нарошчвацца ня будуць. Зь іншага боку, тут можна знайсьці і станоўчы бок — усе мы, беларусы, менш будзем страчваць, бо менш грошай зь бюджэту пойдзе на датацыі».

Эканаміст Міхал Залескі сьцьвярджае, што факты паказваюць — Расея відавочна перамагла ў малочнай вайне 2009 году: «Што адбылося і з малаком, і з цукрам? Нам паказалі хамут, мы туды галаву ўставілі, а зараз дзівімся, чаму нам „но“ крычаць. Няма чаго дзівіцца, зараз Расея дыктуе ўмовы па ўсіх пазыцыях. Расея не зацікаўленая ў зьніжэньні коштаў на малако, не зацікаўленая ў атрыманьні сухога малака зь Беларусі. Яны закрываюць расейскі рынак для беларускіх вытворцаў. Вось гэта і ёсьць Адзіная эканамічная прастора ў расейскім выкананьні».

Віталь Цыганкоў
Радыё Свабода, 2 красавіка 2012
 
Дата публикации:02.04.2012
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:2843
 
Ключевые слова:
Молоко Союзное государство Единое экономическое пространство Беларусь-Россия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме