https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Урад Беларусі і Ашчадбанк Расіі падпішуць дадатковае пагадненне да дагавора аб умовах выдачы крэдытаў для куплі ў РФ беларускіх тавараў


Гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў Беларусі ад 19 студзеня, паведамляе сайт урада.
На правядзенне перамоў з Ашчадбанкам Расіі па праекце дадатковага пагаднення ўпаўнаважаны міністр фінансаў Андрэй Харкавец і міністр прамысловасці Дзмітрый Кацярыніч.

Дагавор паміж урадам Беларусі і ААТ "Ашчадбанк Расіі" аб умовах выдачы крэдытаў быў падпісаны 9 кастрычніка 2009 года "ў мэтах рэалізацыі ўказа ад 24 верасня 2009 года № 466 "Аб некаторых мерах па рэалізацыі тавараў, выпрацаваных у Рэспубліцы Беларусь".

Згодна з указам, Беларусь павінна кампенсаваць частку працэнтаў па крэдытах пакупнікам беларускіх тавараў за межамі краіны. "Дакумент распрацаваны ў мэтах стварэння спрыяльных умоў для прасоўвання беларускіх тавараў на знешні рынак і скіраваны на павелічэнне валютных паступленняў ад знешнеэканамічнай дзейнасці айчынных вытворцаў", — паведамляе сайт Саўміна.

Указ замацоўвае палажэнне аб магчымасці кампенсацыі з рэспубліканскага бюджэту Беларусі часткі працэнтаў па крэдытах, што выдаюцца банкамі дзяржаў, з якімі адсутнічаюць мытны кантроль і мытнае афармленне, юрыдычным асобам гэтых краін — пакупнікам беларускіх тавараў.

У асноўнай групе беларускіх тавараў, якія могуць набывацца паводле гэтай схемы, — аўтамабільная тэхніка, тралейбусы, трактары, кормаўборачная, зернеўборачная тэхніка і некаторыя іншыя.

БелаПАН
21 студзеня 2012
 
Дата публикации:21.01.2012
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:2891
 
Ключевые слова:
Союзное государство Беларусь-Россия Кредиты Белорусская продукция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме