https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь плануе атрымаць у чэрвені ад расейскіх кампаній каля 1,1 млн тон нафты


Аб гэтым паведаміў прэс-сакратар канцэрна «Белнафтахім» Аляксандр Цішчанка.
«Па трубаправодным транспарце чакаем каля 1 млн т нафты, па чыгунцы — каля 80 тыс. т нафты. Гэта значыць, у суме гэта каля 1,1 млн тон, фактычна ідэнтычныя пастаўкі з РФ, як і ў маі», — адзначыў Аляксандр Цішчанка.

Пастаўкі чакаюцца ад дзесяці кампаній, у тым ліку «Раснафта», «Башнафта», «Татнафта», «Лукойл», растлумачыў ён.

Што тычыцца альтэрнатыўных паставак, па графіку да 5 чэрвеня «Белнафтахім» чакае прыбыцця ў Клайпеду танкера з амерыканскай нафтай.

«З пачатку гэтага года ў нас кожная пятая тона нафты — ад альтэрнатыўных пастаўшчыкоў. У гэтым годзе было ўжо 11 танкерныя паставак, 12-ы танкер будзе з амерыканскай нафтай, ён яшчэ ў шляху», — дадаў Аляксандр Цішчанка.

Як паведамлялася, танкер даставіць для Беларусі ў Клайпеду 80 тыс. т амерыканскай нафты гатунку Bakken.

Звязда, 2 чэрвеня 2020
 
Дата публикации:02.06.2020
Тематика:Транспорт, Экономика
Просмотров:308
 
Ключевые слова:
Нефть Трубопровод Диверсификация Танкерные поставки Россия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме