https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Чыстая нафта паступіла па "Дружбе" на граніцу Беларусі


Чыстая нафта паступіла 2 мая па нафтаправодзе "Дружба" на граніцу Беларусі, паведамілі ў прэс-службе канцэрна "Белнафтахім".
Паводле інфармацыі дыспетчарскай службы ААТ "Гомельтранснафта Дружба", 2 мая ў 12.40 нафта, якая адпавядае стандарту, разам з раздзяляльным устройствам паступіла на граніцу Беларусі. Праведзена выцясненне забруджанай арганічнымі хларыдамі нафты з расійскага ўчастка нафтаправода "Дружба" ў рэзервуары лінейнай вытворча-дыспетчарскай станцыі (ЛВДС) "Унеча". Пасля правядзення стандартных тэхналагічных аперацый і адбору проб з прыбыўшай партыі нафты ў прысутнасці прадстаўнікоў ААТ "Транснафта" і ААТ "Гомельтранснафта Дружба" ў 14.28 транспарціроўка нафты прадоўжылася ў бок ЛВДС "Мазыр". "Усе дзеянні бакамі ўзгоднены і праводзяцца згодна з графікам", - адзначылі ў прэс-службе.

Як паведамлялася, "Белнафтахім" 19 красавіка заявіў аб рэзкім пагаршэнні якасці расійскай нафты Urals, паступаючай транзітам ва ўчастак магістральнага нафтаправода ААТ "Гомельтранснафта Дружба".

Сістэма нафтаправода "Дружба" забяспечвае пастаўкі нафты на беларускія НПЗ і транзіт нафты ў Еўропу праз Беларусь па двух напрамках - праз Польшчу і Украіну. Цяпер Польшчай і Украінай транзіт нафты спынены. 26 красавіка ў Мінску прайшлі перагаворы з удзелам Беларусі, Расіі, Украіны і Польшчы па ўрэгуляванні сітуацыі з няякаснай расійскай нафтай, 29-30 красавіка дэлегацыя "Белнафтахіма" прадоўжыла перагаворы ў Маскве. У Мінэнерга РФ паведамлялі, што чыстая нафта павінна прыйсці на Мазырскі НПЗ у пачатку мая.

2 мая 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:02.05.2019
Тематика:Транспорт, Экономика
Просмотров:360
 
Ключевые слова:
Нефтепровод "Дружба" Нефтепереработка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме