https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Да 2020 года ў Беларусі плануецца пабудаваць больш за 470 новых аб`ектаў прыдарожнага сэрвісу


Пра гэта паведаміў міністр транспарту і камунікацый Анатоль Сівак 12 красавіка на пасяджэнні прэзідыума Саўміна, прысвечаным развіццю прыдарожнага сэрвісу.
"Мы прынялі генеральную схему развіцця прыдарожнага сэрвісу на рэспубліканскіх аўтамабільных дарогах. Там пазначаныя месцы, дзе могуць быць пабудаваныя тыя ці іншыя аб`екты прыдарожнага сэрвісу. Галоўная задача — выкананне даручэнняў, якія былі дадзеныя прэзідэнтам: каб гэта не былі землі сельскагаспадарчага прызначэння, каб прыдарожны сэрвіс размяшчаўся бліжэй да населеных пунктаў, што больш эканамічна выгадна", — цытуе Сівака прэс-служба ўрада.

Паводле слоў міністра, на рэспубліканскіх аўтадарогах ў працэсе будаўніцтва знаходзяцца 90 аб`ектаў, 224 — праектуюцца, і яшчэ 475 пляцовак прапануюцца інвестарам для засваення. Усяго на рэспубліканскіх дарогах больш за 1.700 аб`ектаў рознай спецыялізацыі.

У 2015 годзе на дарогах уведзеныя пасля будаўніцтва і рэканструкцыі 17 аўтазаправачных станцый, 48 пунктаў харчавання і дзве гасцініцы. Міністр паведаміў, што рознічны тавараабарот аб`ектаў прыдарожнага сэрвісу ў 2015 годзе некалькі знізіўся ў параўнанні з 2014 годам — на 16%. "Што да платных паслуг, аказаных юрыдычным і фізічным асобам праз аб`екты прыдарожнага сэрвісу, то іх аб`ём у параўнанні з 2014 годам вырас на 15,4%", — удакладніў Сівак.

"Даступныя і якасныя паслугі прыдарожнага сэрвісу — гасцініц, станцый тэхабслугоўвання, аўтазаправачных станцый, пунктаў харчавання, гандлю і іншых аб`ектаў — гэта не толькі эканамічны складнік, экспарт паслуг, але і імідж краіны", — заявіў на пасяджэнні прэм`ер-міністр Андрэй Кабякоў.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 12 красавіка 2016
 
Дата публикации:12.04.2016
Тематика:Транспорт, Экономика
Просмотров:655
 
Ключевые слова:
Придорожный сервис Предпринимательство Инвестиции Автоперевозки
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме