https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Кітай акажа Беларусі бязвыплатную дапамогу пры будаўніцтве жылога комплексу ў "Вялікім камні"


Аб гэтым паведамляе прэс-служба Міністэрства эканомікі.
На будаўніцтва жылога арэнднага комплексу ў кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень" плануецца прыцягнуць на бязвыплатнай аснове 127,17 млн юаняў (каля 20 млн долараў).

Пагадненне паміж урадам Беларусі і ўрадам КНР аб рэалізацыі праекта "Будаўніцтва жылога арэнднага комплексу на тэрыторыі Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку "Вялікі камень" заключанае 15 мая ў Мінску ў форме абмену лістамі.

Мемарандумам паміж Міністэрствам эканомікі Беларусі і Міністэрствам камерцыі Кітая аб супрацоўніцтве з мэтай развіцця індустрыяльнага парку ў рамках тэхніка-эканамічнай дапамогі ад 29 верасня 2016 года прадугледжана фарміраванне ўмоў для развіцця сацыяльнай інфраструктуры індустрыяльнага парку (жылы комплекс з убудаванымі памяшканнямі для выканання сацыяльных функцый). СЗАТ "Кампанія па развіцці індустрыяльнага парку" вызначаная атрымальнікам тэхніка-эканамічнай дапамогі для рэалізацыі праекта. Прадугледжана таксама, што СЗАТ за кошт уласных сродкаў забяспечвае фінансаванне расходаў па праектаванні жылога арэнднага комплексу, падрыхтоўцы будаўнічай пляцоўкі, будаўніцтве інфраструктуры, забеспячэнні будаўнічага нагляду, а таксама выдаткаў, звязаных з перавышэннем кантрактнага кошту гэтага комплексу ў адносінах да ліміту сродкаў тэхніка-эканамічнай дапамогі.
____________________________________________

Кітайска-беларускі індустрыяльны парк пачалі ствараць у 2012 годзе на падставе міжурадавага пагаднення паміж КНР і Беларуссю. Ён уяўляе сабой тэрыторыю плошчай 91,5 кв. км з асаблівым прававым рэжымам для забеспячэння камфортных умоў вядзення бізнесу, будуецца за 25 км ад Мінска. Прыярытэтныя напрамкі развіцця: электроніка, біямедыцына, тонкая хімія, машынабудаванне, новыя матэрыялы. Меркаваныя рынкі — краіны СНД і Еўрапейскага саюза.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 17 мая 2018
 
Дата публикации:17.05.2018
Тематика:Индустриальный парк в Беларуси, Экономика
Просмотров:673
 
Ключевые слова:
Китай Великий Камень Строительство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме