https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларусі і Казахстану неабходна прыняць меры для пераадолення негатыўных тэндэнцый у гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве


Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 30 мая ў Астане на сустрэчы з Прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым.
"Наша сустрэча вельмі важная. У сувязі з сітуацыяй на міжнародных рынках, у суседняй Расіі, Украіне (нашы асноўныя партнёры), у нас, у Казахстане і Беларусі, сітуацыя няпростая. І наша даверная дружалюбная размова заўсёды прыносіла карысць. Думаю, мы сёння дамовімся, як выходзіць з гэтага становішча", - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Паводле яго слоў, бакам пакуль не ўдалося пераламаць тэндэнцыю да зніжэння ўзаемнага тавараабароту. "Нам пакуль не ўдаецца ў адваротны бок запусціць працэс, а мы абавязаны гэта зрабіць. Мы блізкія, родныя дзяржавы ў адным эканамічным саюзе. І нам, вядома, трэба фундамент нашых адносін (гандаль, эканоміку) падцягваць. Тым больш мы з вамі ў свой час вызначылі шляхі, па якіх павінны рухацца, і нямала зрабілі ў гэтым напрамку, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Але патрэбны нейкі новы глыток паветра. І мы сёння, як бы ні было складана, павінны даручыць урадам і самі падштурхнуць нашы адносіны, каб хутчэй выйсці з гэтай сітуацыі".

Што датычыцца міжнароднага парадку дня, Прэзідэнт Беларусі канстатаваў поўнае супадзенне поглядаў дзвюх краін. "Мы вас падтрымліваем у ААН па глабальным дакуменце - маніфесце, які вылучаны вамі. Тут абсалютна няма ніякіх пытанняў", - сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што цяпер вядуцца перагаворы па развіцці навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Казахстанам.

"Думаю, мы прыйдзем да пагаднення да часу вашага візіту (у Беларусь.), - дадаў беларускі лідар. - Вельмі шмат напрамкаў, і мы гатовы з казахстанскім бокам працаваць".

У сваю чаргу Нурсултан Назарбаеў падкрэсліў, што паміж Беларуссю і Казахстанам склаліся блізкія саюзніцкія адносіны.

Дзякуючы сумесным намаганням у апошнія гады створана шмат сумесных прадпрыемстваў. Прэзідэнт Казахстана адзначыў, што, нягледзячы на зніжэнне тавараабароту ў фінансавым выражэнні, яго фізічныя аб`ёмы захаваліся.

"Крызіс вечна не бывае, - упэўнены ён. - Цяпер мы вядзём работу па далейшым стратэгічным супрацоўніцтве".

30 мая 2016, Астана
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА
 
Дата публикации:30.05.2016
Тематика:ЕАЭС, Экономика
Просмотров:898
 
Ключевые слова:
Беларусь-Казахстан Товарооборот Сотрудничество
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме