https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Саюзная дзяржава становіцца драйверам інтэграцыйных працэсаў на ўсёй постсавецкай прасторы


Аб гэтым 25 лютага заявіў Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.
Прэзідэнт Расіі падкрэсліў, што "Саюзная дзяржава развіваецца паспяхова і ў вядомай ступені нават становіцца драйверам развіцця інтэграцыйных працэсаў на ўсёй постсавецкай прасторы".

Уладзімір Пуцін падзякаваў Аляксандру Лукашэнку як палітычнаму дзеячу, які стаяў ля вытокаў Саюзнай дзяржавы. "Менавіта з вас і з Барыса Мікалаевіча Ельцына гэты працэс быў пачаты", - сказаў ён.

"Мы сёння маем магчымасць зрабіць наступныя крокі ў развіцці нашых асаблівых адносін", - сказаў Уладзімір Пуцін і выказаў упэўненасць, што сённяшняя работа будзе добрым штуршком для прадаўжэння гэтага вельмі пазітыўнага і патрэбнага для Беларусі і Расіі працэсу.

Прэзідэнт Расіі таксама адзначыў высокі ўзровень падрыхтоўкі да сённяшняга ВДС.

25 лютага 2016, Мінск
Святлана Саўко - БЕЛТА
 
Дата публикации:25.02.2016
Тематика:ЕАЭС, Экономика
Просмотров:692
 
Ключевые слова:
Интеграция Сдружество независимых государств Союзное государство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме