https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Дагавор аб стварэнні ЕАЭС узгоднены і прадугледжвае толькі нязначныя праўкі


Пра гэта паведаміў 21 траўня намеснік міністра замежных спраў Беларусі Аляксандр Гур`янаў.
Узгоднены тэкст дагавора аб стварэнні Еўразійскага эканамічнага саюза ўжо разасланы прадстаўнікам усіх трох краін і праходзіць унутрыдзяржаўныя працэдуры перад падпісаннем.

"На мінулым тыдні прайшло пасяджэнне нашага савета на ўзроўні віцэ-прэм`ераў. Фактычна па даручэнні прэзідэнтаў трох краін адпрацаваны тэкст дагавора. Сёння актыўная падрыхтоўка да падпісання дакумента на ўзроўні ўжо ўнутрыдзяржаўных працэдур. Наконт гэтага дамоўленасці кіраўнікоў ужо ёсць. Мы дзейнічаем у рамках гэтых дамоўленасцей", - сказаў Аляксандр Гур`янаў. Ён дадаў, што тэкст наўрад ці будзе мяняцца, магчымы толькі невялікія рэдакцыйныя праўкі перад падпісаннем дакумента ў Астане, якое запланавана на 29 мая.

Прадстаўнік кіраўніцтва МЗС Беларусі таксама растлумачыў, што больш як 100 дакументаў, падпісаных у МС, і 17 пагадненняў АЭП пераносяцца ў структуру дагавора аб ЕАЭС. "Гэта для таго, каб для ўнутраных і знешніх карыстальнікаў не было вялікай колькасці дакументаў", - адзначыў Аляксандр Гур`янаў. Па гэтай прычыне тэкст дагавора будзе дастаткова аб`ёмным.

На думку дыпламата, ЕАЭС - гэта даволі прагрэсіўная форма інтэграцыі. "Тыт мы гаворым аб тым, што акрамя простага руху тавараў і паслуг пераходзім ужо да стадыі, калі будуць закрануты сферы і працоўных рэсурсаў, і фінансаў, і пэўныя параметры сумеснага макраэканамічнага планавання", - сказаў ён. Намеснік міністра звярнуў увагу, што ў дагаворы будзе, вядома ж, прапісана магчымасць дабаўлення новых краін-членаў.

"Палітычна гэты дакумент вельмі важны", - адзначыў Аляксандр Гур`янаў, гаворачы аб тым, што гэта чарговы крок паступовай інтэграцыі. "Пры гэтым ён не выключыў, што ў будучым некаторыя параметры ЕАЭС могуць карэкціравацца. "Некаторыя параметры мы ўзгаднілі як ужо гатовыя палажэнні дагавора, а некаторыя будуць карэкціравацца ў працэсе функцыянавання саюза: выхад поўнасцю на свабоду руху паслуг, капіталу, працоўных рэсурсаў, тавараў. Гэта значыць асобныя выключэнні будуць ужо, скажам так, устараняцца ў працэсе работы", - растлумачыў намеснік міністра.

У сваю чаргу міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі звярнуў увагу на той факт, што Савет Міністраў Беларусі ўжо адобрыў праект дагавора.

21 траўня 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:21.05.2014
Тематика:ЕАЭС, Экономика
Просмотров:1102
 
Ключевые слова:
Евразийский союз Интеграция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме