https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Еўразійская эканамічная камісія падрыхтавала праект змяненняў у дагавор аб Еўразійскім эканамічным саюзе, у адпаведнасці з якімі плануецца дазволіць паралельны імпарт на тэрыторыю ЕАЭС асобных груп тавараў


Аб гэтым паведаміў член Калегіі (міністр) па эканоміцы і фінансавай палітыцы ЕЭК Цімур Сулейменаў па выніках праведзенага 11 сакавіка ў Маскве пасяджэння рабочай групы па выпрацоўцы прапаноў адносна далейшага прымянення прынцыпу вычарпання выключнага права на аб`екты інтэлектуальнай уласнасці.
Цімур Сулейменаў растлумачыў, што на тэрыторыі ЕАЭС дзейнічае рэгіянальны прынцып вычарпання выключнага права на аб`екты інтэлектуальнай уласнасці, у адпаведнасці з якім паралельны імпарт немагчымы без узгаднення з праваўладальнікамі.

Антыманапольныя органы некаторых краін саюза ініцыіравалі легалізацыю паралельнага імпарту шляхам пераходу на міжнародны прынцып вычарпання правоў. ЕЭК прапануе захаваць рэгіянальны прынцып вычарпання правоў як адпавядаючы мэтам развіцця эканомік краін - удзельніц саюза. Разам з тым у ЕЭК лічаць магчымым дазволіць паралельны імпарт для тых груп тавараў, дзе праваўладальнікі таварных знакаў дапускаюць розныя злоўжыванні. Такім чынам, адзначыў міністр, краіны ЕАЭС атрымаюць магчымасць рэагаваць на недастатковую колькасць нейкіх груп тавараў або на іх неналежную якасць.

Цімур Сулейменаў падкрэсліў, што прадастаўленне магчымасці пераходу на міжнародны прынцып вычарпання правоў па асобных групах тавараў патрабуе змяненняў у дагавор аб ЕАЭС. Паводле яго ацэнкі, гэтыя змяненні могуць быць уключаны ў дагавор ужо ў 2016 годзе.

Міністр паведаміў, што расійскі бок настойвае на дазволе паралельнага імпарту адносна лякарстваў і медыцынскіх вырабаў, казахстанскі - аўтазапчастак. "Гэтыя асноўныя дзве таварныя групы і з`яўляюцца прадметам абмеркавання", - сказаў ён. Акрамя таго, разглядаюцца і іншыя групы тавараў, у тым ліку прадукты харчавання, парфумерыя і касметыка. Паводле слоў Цімура Сулейменава, беларускі бок мае намер вывучыць прапановы сваіх партнёраў.

На пасяджэнні рабочай групы Цімур Сулейменаў прадставіў праект плана мерапрыемстваў па рэалізацыі прапановы па ўстанаўленні выключэнняў з рэгіянальнага прынцыпу вычарпання выключнага права на таварны знак адносна асобных катэгорый тавараў на тэрыторыі ЕАЭС. Акрамя таго, абмеркаваны вынікі аналізу нацыянальных і міжнародных даследаванняў аб уплыве прынцыпу вычарпання правоў на эканамічныя і сацыяльныя паказчыкі дзяржаў - членаў ЕАЭС і вынікі аналізу юрыдычных аспектаў, звязаных з магчымасцю ўвядзення дыферэнцыраванага прынцыпу вычарпання права.

11 сакавіка 2015, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
 
Дата публикации:11.03.2015
Тематика:ЕАЭС, Экономика
Просмотров:992
 
Ключевые слова:
Импорт ЕАЭС Интеллектуальная собственность Товарный знак
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме