https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У Еўразійскім эканамічным саюзе неабходна выпрацаваць узгодненую прамысловую палітыку


Такое меркаванне выказаў 13 сакавіка старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч.
"На жаль, у дагаворы аб ЕАЭС аб прамысловай палітыцы сказана недастаткова. Так, прадугледжваецца, што пытанні аб скаардынаванай палітыцы будуць разглядацца на завяршэнне пераходнага перыяду, гэта значыць 2024-2025 года", - адзначыў Міхаіл Мясніковіч.

Старшыня Савета Рэспублікі нагадаў, што ЕЭК распрацаваны праект праграмы прамысловай палітыкі ў ЕАЭС. "Праект распрацаваны па настойлівым патрабаванні беларускага боку, цяпер ідзе яго абмеркаванне", - растлумачыў ён.

Паводле слоў Міхаіла Мясніковіча, ініцыятарамі вядзення ЕАЭС адзінай узгодненай прамысловай палітыкі ў большай ступені з`яўляюцца Беларусь і Расія. "Казахстанскія партнёры крыху асцярожнічаюць у тым, што датычыцца пытанняў прамысловай кааперацыі. Беларускі бок лічыць, што гэта памылковы пункт гледжання, паколькі для таго і ствараўся Еўразійскі эканамічны саюз, каб аб`яднаць намаганні ў гэтым пытанні", - лічыць ён.

Міхаіл Мясніковіч робіць 13 сакавіка рабочую паездку па Маладзечанскім раёне. Ён азнаёміўся з работай некалькіх прадпрыемстваў, у тым ліку ААТ "Беразінскае" і прадпрыемстваў холдынга "Забудова", наведаў Беразінскі аграрна-тэхнічны прафесійны ліцэй. Акрамя таго, старшыня Савета Рэспублікі прыняў удзел у сустрэчы з дэпутатамі і прадстаўнікамі працоўных калектываў у Гарадзілаўскім сельсавеце.

13 сакавіка 2015, Маладзечанскі раён
БЕЛТА
 
Дата публикации:13.03.2015
Тематика:ЕАЭС, Экономика
Просмотров:1073
 
Ключевые слова:
ЕАЭС Промышленная политика Интеграция Мытны саюз Кооперация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме