https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларусь пагасіла першыя $88,3 млн крэдыту АКФ ЕўрАзЭС


Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве фінансаў.
Беларусь пачала планавае пагашэнне стабілізацыйнага крэдыту Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС, выплаціўшы 27 чэрвеня першыя $88,3 млн.

У Мінфіне не ўдакладнілі, калі адбудзецца чарговае пагашэнне, паколькі графік плацяжоў не абнародуецца. У ведамстве таксама пакуль не маюць інфармацыі аб лёсе шостага траншу крэдыту АКФ ЕўрАзЭС на $440 млн.

Раней Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў заявіў, што ў ліпені прадстаўнікі Еўразійскага банка і Беларусі павінны сустрэцца і вырашыць лёс астатняга траншу крэдыту. Расійскае пасольства, паводле слоў дыпламата, ставіла перад сабой задачу паспрабаваць паскорыць гэту сустрэчу і знайсці рашэнне, каб у гэтым годзе ў верасні-кастрычніку шосты транш быў атрыманы.

Савет Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС 4 чэрвеня 2011 года адобрыў выдзяленне Беларусі фінансавага крэдыту ў аб`ёме $3 млрд. Крэдыт выдзяляецца шасцю траншамі на працягу 2011-2013 гадоў у адпаведнасці з выкананнем этапаў Стабілізацыйнай праграмы ўрада Беларусі, нацэленай на стабілізацыю плацежнага балансу і павышэнне канкурэнтаздольнасці эканомікі. Фінансавыя ўмовы крэдыту адпавядаюць стандартным умовам АКФ для дзяржаў - удзельніц з сярэднім узроўнем даходаў. Крэдыт прадастаўлены тэрмінам на 10 гадоў, уключаючы трохгадовы льготны перыяд, і нясе плаваючую працэнтную стаўку, якая адлюстроўвае цану фандавання Расіі на міжнародных рынках.

У красавіку мінулага года Беларусь атрымала пяты транш крэдыту АКФ ЕўрАзЭС. З яго ўлікам у цэлым краіне было пералічана $2 млрд 560 млн для падтрымання плацежнага балансу і папаўнення міжнародных рэзерваў. У 2013 годзе рэспубліка разлічвала атрымаць таксама шосты транш крэдыту, сума якога складае $440 млн. Аднак у канцы снежня Савет АКФ адклаў на паўгода разгляд пытання аб прадастаўленні яго Беларусі.

Антыкрызісны фонд ЕўрАзЭС у памеры $8,513 млрд быў заснаваны 9 чэрвеня 2009 года ўрадамі Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі і Таджыкістана. Гэтыя ж дзяржавы з`яўляюцца ўдзельніцамі Еўразійскага банка развіцця. Мэтамі АКФ з`яўляецца садзейнічанне краінам-удзельніцам у пераадоленні наступстваў глабальнага фінансавага крызісу, забеспячэнні іх эканамічнай і фінансавай стабільнасці, падтрымцы інтэграцыйных працэсаў у рэгіёне. Дзяржавы - удзельніцы Антыкрызіснага фонду надзялілі Еўразійскі банк развіцця функцыямі кіраўніка сродкамі фонду.

8 ліпеня 2014, Мінск
Святлана Саўко - БЕЛТА
 
Дата публикации:08.07.2014
Тематика:ЕАЭС, Экономика
Просмотров:1211
 
Ключевые слова:
Финансы Кредиты Евразийский банк развития
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме