https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дарожная карта па далучэнні Кыргызстана да Мытнага саюза планамерна выконваецца


Аб гэтым 10 кастрычніка на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета заявіў Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў.
План мерапрыемстваў аб далучэнні Кыргызстана быў прадстаўлены 10 кастрычніка на пасяджэнні. "Дакумент на экспертным узроўні добра прапрацаваны. Ахоплівае ўсе пытанні гэтай няпростай працэдуры. Спадзяюся, што строга рэгламентаваныя тэрміны рэалізацыі дарожнай карты будуць вытрыманы", - сказаў Нурсултан Назарбаеў. Ён дадаў, што Кыргызстану будзе аказана неабходная метадалагічная і тэхнічная дапамога.

Гаворачы аб ключавым моманце Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета - падпісанні дагавора аб далучэнні Арменіі да Дагавора аб стварэнні ЕАЭС, Нурсултан Назарбаеў адзначыў, што ўсе прававыя, эканамічныя пытанні былі ўзгоднены ў сціслыя тэрміны.

У цэлым работа для запуску ЕАЭС у студзені 2015 года выконваецца ва ўстаноўленым рэжыме, канстатаваў Прэзідэнт Казахстана.

10 кастрычніка 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:10.10.2014
Тематика:ЕАЭС, Экономика
Просмотров:1172
 
Ключевые слова:
Кыргызстан Мытны саюз Интеграция Евразийский экономический союз
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме