https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Цэнтрабанкі краін МС дамовіліся аператыўна інфармаваць адзін аднаго аб змяненнях курсавой палітыкі


Аб гэтым паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацбанка Беларусі.
Цэнтральныя (нацыянальныя) банкі дзяржаў - удзельніц Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы 14 лістапада ў Мінску на пасяджэнні Кансультацыйнага савета па валютнай палітыцы дамовіліся аператыўна інфармаваць адзін аднаго аб змяненнях механізмаў курсавой палітыкі. 

Па выніках пасяджэння бакі сышліся на думцы аб неабходнасці прадаўжэння работы па вызначэнні фармату і графіка сумесных дзеянняў па гарманізацыі заканадаўства ў фінансавай сферы. Акрамя таго, удзельнікі савета прызналі мэтазгодным падрыхтаваць і ўзгадніць праект рашэння адносна перспектыў прадаўжэння дзейнасці Савета кіраўнікоў цэнтральных (нацыянальных) банкаў дзяржаў - удзельніц ЕўрАзЭС.

Бакі абмяняліся думкамі аб бягучай эканамічнай сітуацыі, ходзе рэалізацыі грашова-крэдытнай палітыкі і работы па гарманізацыі нацыянальных заканадаўстваў у фінансавай сферы ў Беларусі, Казахстане і Расіі ў гэтым годзе, а таксама разгледзелі іншыя пытанні.

Пасяджэнне Кансультацыйнага савета па валютнай палітыцы цэнтральных (нацыянальных) банкаў дзяржаў - удзельніц Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы адбылося з удзелам старшыні праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Надзеі Ермаковай, намесніка старшыні Цэнтральнага банка Расіі Уладзіміра Чысцюхіна, намесніка старшыні Нацыянальнага банка Казахстана Алега Смалякова, іншых прадстаўнікоў цэнтральных банкаў трох краін. У якасці запрошаных у пасяджэнні ўпершыню прынялі ўдзел дэлегацыі цэнтральных банкаў Арменіі і Кыргызстана.

Першае пасяджэнне савета адбылося ў красавіку 2012 года. Гэта кансультатыўна-дарадчы орган. Яго асноўная мэта - каардынацыя валютнай палітыкі, у тым ліку выпрацоўка адзіных падыходаў і напрамкаў курсавой палітыкі.

14 лістапада 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:14.11.2014
Тематика:ЕАЭС, Экономика
Просмотров:1266
 
Ключевые слова:
ЕЭП Центробанк Финансы Мытны саюз
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме