https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Расія, Беларусь і Казахстан далёкія ад разумення ў пытанні свабоды гандлю па шэрагу тавараў


Пра гэта заявіў першы віцэ-прэм`ер РФ Ігар Шувалаў, выступаючы 26 сакавіка ў Савеце Федэрацыі.
Расія, Беларусь і Казахстан настолькі далёкія ад разумення ў пытанні свабоды гандлю па шэрагу тавараў, што вырашэнне гэтых рознагалоссяў можа быць "вынесена за дужкі" пры падпісанні дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе (ЕАЭС) у маі 2014 года.

"Захоўваюцца некалькі нявырашаных пытанняў, а менавіта гандлю асабліва адчувальнымі таварамі. Гэта нафта, нафтапрадукты, газ, лекавыя сродкі, медыцынскія вырабы, алкаголь і тытунёвыя вырабы", — цытуе Шувалава ИТАР-ТАСС.

"Па гэтых пытаннях бакі маюць пазіцыю, што трэба зарэзерваваць на некалькі гадоў права не забяспечваць поўную свабоду, — падкрэсліў Шувалаў. — Зараз бакі настолькі далёкія ад разумення агульнай роўніцы, як дамовіцца па гэтых групах тавараў, што нам, магчыма, давядзецца гэтыя пытанні вынесці за дужкі мая гэтага года".

Першы віцэ-прэм`ер РФ адзначыў, што па гэтых групах тавараў трэба прыняць адзіныя правілы: "Трэба дамовіцца, што акцызы будуць па іх аднолькавымі, за чатыры-шэсць гадоў выраўнаваць гэтыя акцызы. Ужо ёсць дамоўленасці на ўзроўні міністэрстваў фінансаў".

Акрамя таго, паведаміў Шувалаў, на тэрыторыі ЕАЭС у 2025 годзе з`явіцца наднацыянальны фінансавы рэгулятар. "Банкаўскі і фінансавы сектар (кожнай з краін саюза. — ИТАР-ТАСС.) будзе дзейнічаць з выключэннямі да 2025 года, — сказаў ён. — Наднацыянальны фінансавы і банкаўскі рэгулятар, спадзяемся, пачне працу таксама з 2025 года".

Дагавор аб стварэнні ЕАЭС павінен быць падпісаны ў маі 2014 года, з тым каб ён пачаў функцыянаваць на прасторы Мытнага саюза 1 студзеня 2015 года. Базавыя прынцыпы ЕАЭС былі ўзгоднены прэзідэнтамі "тройкі" ў снежні 2013 года ў Маскве.

Беларускі бок ініцыюе ўключэнне ў праект дагавора аб ЕАЭС норму пра ўстараненне выключэнняў у пытаннях гандлю нафтай і нафтапрадуктамі. У Мінску лічаць, што практыка пераліку Беларуссю ў расійскі бюджэт вывазных мытных пошлін на нафту і нафтапрадукты павінна быць адменена (у 2013 годзе Беларусь пералічыла ў расійскі бюджэт у выглядзе вывазных пошлін на нафтапрадукты 3,3 млрд. долараў). 21 сакавіка начальнік галоўнага ўпраўлення знешняй эканамічнай палітыкі Мінэканомікі Раман Бродаў заявіў, што беларускі бок лічыць пытанне аб пераліку вывазных пошлін на нафтапрадукты вырашаным.

У той жа час у партнёраў Беларусі па ЕАЭС ёсць свае прэтэнзіі да выключэнняў унутры аб`яднання. Казахстан выступае, акрамя іншага, за свабодны доступ да трубаправода для транспарціроўкі энергарэсурсаў цераз тэрыторыю ЕАЭС. Расія ж заяўляе пра неабходнасць устаранення астатніх выключэнняў у гандлі, у тым ліку свабодны доступ расійскіх тавараў на рынак краін — удзельніц саюза.

Арцём Шрайбман, БелаПАН
Мінск, 26 сакавіка 2014
 
Дата публикации:26.03.2014
Тематика:ЕАЭС, Экономика
Просмотров:1115
 
Ключевые слова:
Евразийский экономический союз Свободная торговля Мытны саюз
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме