https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Бар`еры на рынку ЕАЭС і магчымасці іх устаранення прааналізуюць на форуме "Еўразійскі тыдзень"


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК).
Існуючыя ў Еўразійскім эканамічным саюзе бар`еры і магчымасці іх устаранення будуць прааналізаваны на IV Міжнародным выставачным форуме "Еўразійскі тыдзень - 2019", які пройдзе 25-27 верасня ў Бішкеку (Кыргызстан),  26 верасня на форуме адбудзецца панэльная дыскусія "Унутраны рынак ЕАЭС - міфы і рэаліі", якую правядзе член Калегіі (міністр) па ўнутраных рынках, інфарматызацыі, інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях ЕЭК Карынэ Мінасян.

"Свабодны рух тавараў, працоўных, паслуг і капіталу на тэрыторыі ЕАЭС павінен быць бесперашкодным, аднак у многіх выпадках дзяржавы - члены саюза прымяняюць абмежавальныя меры на ўнутраных граніцах, што супярэчыць базавым прынцыпам Дагавора аб ЕАЭС, - падкрэслілі ў ЕЭК. - Бягучую сітуацыю на ўнутраным рынку ЕАЭС прааналізуюць з пункту гледжання даверу як фактару эфектыўнага функцыянавання ўнутранага рынку без перашкод і гаранта свабоднага руху тавараў, паслуг, капіталу і працоўнай сілы ў рамках саюза".

Прадстаўнікі і эксперты Еўразійскай эканамічнай камісіі і органаў дзяржаўнай улады, што адказныя за эканамічную інтэграцыю, а таксама бізнес-супольнасці ў час сесіі разгледзяць перашкоды на ўнутраным рынку ЕАЭС, ацэняць бягучыя магчымасці ЕЭК па іх устараненні. Удзельнікі абмяркуюць таксама ўплыў лічбавізацыі на свабодны рух тавараў, паслуг, капіталу і працоўнай сілы ў ЕАЭС.

"Адзіны рынак тавараў, паслуг, капіталу і працоўнай сілы саюза без бар`ераў, выключэнняў і абмежаванняў магчыма сфарміраваць толькі праз лічбавую трансфармацыю бізнесу і дзяржаўнага кантролю, заснаванага на лічбавай празрыстасці, - лічыць Карынэ Мінасян. - Хуткасць такіх змяненняў і будзе вызначаць канкурэнтаздольнасць ЕАЭС на доўгія гады. Нам неабходна разабрацца, як вырашаць гэту задачу пры дапамозе "лічбы".

Да ўдзелу ў дыскусіі запрошаны намеснік міністра эканомікі Беларусі Алена Пермінава, намеснік міністра эканомікі Арменіі Варос Сіманян, віцэ-міністр гандлю і інтэграцыі Казахстана Жанэль Кушукова, спецыяльны прадстаўнік урада Кыргызстана па справах ЕАЭС Алмаз Сазбакаў, намеснік міністра эканамічнага развіцця Расіі Міхаіл Бабіч. Форум "Еўразійскі тыдзень" - штогадовае мерапрыемства, якое арганізуецца краінамі ЕАЭС і Еўразійскай эканамічнай камісіяй.

У бягучым годзе яго парадак дня арыентаваны на абмеркаванне вынікаў пяцігоддзя Дагавора аб ЕАЭС. Праграма прадугледжвае арганізацыю больш як 20 пляцовак па трох напрамках: стратэгічным, партнёрскім, моладзевым. У форуме прымуць удзел больш за 2 тыс. чалавек.

10 верасня 2019, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
 
Дата публикации:10.09.2019
Тематика:ЕАЭС, Экономика
Просмотров:417
 
Ключевые слова:
Интеграция Логистика Кыргызстан
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме