https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Віцебск прыняў выставу «Беларусь інтэлектуальная»


Арганізаваная па даручэнні Кіраўніка дзяржавы ў рэгіёнах, ужо ў дзень адкрыцця яна сабрала цэлы футбольны манеж мясцовага Цэнтральнага спарткомплексу.
Менавіта тут можна ўбачыць 170 прэзентацый па розных напрамках. Інтэрактыўныя кампазіцыі, актуальныя дасягненні навукі і тэхнікі, найноўшыя распрацоўкі і перадавыя тэхналогіі прадставілі розныя арганізацыі і прадпрыемствы Віцебшчыны і іншых гарадоў Беларусі.

Інтэрактыўная экспазіцыя цікавая прадстаўнікам усіх узростаў. Кожны наведвальнік зможа не толькі сам убачыць і вывучыць прадстаўленыя тут тэхналогіі. У Віцебску асноўны стэнд экспазіцыі дапоўнілі каля сотні праектаў 22 прадпрыемстваў паўночнага рэгіёна.

У рамках выставы ўпершыню спецыялісты Віцебскага абласнога цэнтра трансфузіялогіі правялі акцыю па бязвыплатнай здачы крыві ў мабільным выязным комплексе. Ён створаны з айчынных камплектуючых на беларускім прадпрыемстве і прызначаны для правядзення медыцынскіх абследаванняў і лячэбна-прафілактычных мерапрыемстваў у цяжкадаступных рэгіёнах. Першымі донарамі сталі супрацоўнікі і грамадзянскі персанал упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці.

«Мы — нацыя высокаадукаваная, з вялікім навуковым патэнцыялам. І многае, што зроблена, выканана нашымі навукоўцамі і нашымі спецыялістамі. Спадзяюся, усе, хто наведае выставу ў Віцебскім рэгіёне, набудзе лішнюю нагоду для гонару за сябе, сваю вобласць і краіну, за нашу беларускую навуку. Акрамя акадэмічных дасягненняў тут яшчэ сабраны асноўныя дасягненні Віцебскага рэгіёна, якія выкарыстоўваюцца амаль ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі, напрамках развіцця краіны», — адзначыў старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін.

Цікавым вопытам выкарыстання беспілотніка ў асабістай фермерскай гаспадарцы падзяліўся чацвёртакурснік Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі і малады фермер Антон Палякоў, які прадстаўляе сваю ВНУ i сямейную фермерска-сялянскую гаспадарку ў Аршанскім раёне. Беспілотнікам юнак кропкава распыляе ўгнаенні і сродкі аховы раслін.

Дзякуючы сімулятарам, якія на выставе прадставіў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, жадаючыя маглі на час памяняць прафесію-перакваліфікавацца ў стаматолага і правесці аперацыю па ўстаноўцы пломбы.

Каментуючы распрацоўкі Віцебскай вобласці, Аляксандр Субоцін падкрэсліў, што рэгіён ганарыцца кожнай з іх. «Пачынаючы ад распрацовак з аграпрамысловага комплексу (тут свая зямля, падыходы да вядзення жывёлагадоўлі і тут ёсць, чым здзівіць) і завяршаючы высокатэхналагічнымі, біятэхналагічнымі праектамі, фарміндустрыяй. Таму думаю, спецыяліст кожнай галіны знойдзе тут сваю цікавасць, чаму павучыцца, што паглядзець і ўзяць на заметку. Віцебская вобласць вымушана быць наперадзе ўсёй краіны ў тэхналагічным плане — такія ўмовы ў нас. Таму менавіта на тэхналогію, навуку мы робім стаўку і будзем рабіць у будучыні».

Аўтар: Аляксандра Гвоздзева
Звязда, 4 сакавіка 2023
 
Дата публикации:04.03.2023
Тематика:Товары из Беларуси, Культура
Просмотров:586
 
Ключевые слова:
Віцебск Беларусь интеллектуальная Выставка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме