https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Пачаўся прыём заяў у Гданьскі беларускі ліцэй


Пачаўся прыём заяў для навучаньня ў Гданьскім беларускім ліцэі ў Польшчы, адкрыцьцё якога заплянавана на 1 верасьня гэтага году.
Сярод ініцыятараў стварэньня новай дзяржаўнай польскай агульнаадукацыйнай навучальнай установы з гуманітарным ухілам, дзе ўсе прадметы будуць выкладацца па-беларуску, — Таварыства беларускай школы, Клюб каталіцкай інтэлігенцыі Варшавы і Зьвяз школаў інжынэрыі навакольнага асяродзьдзя Гданьску. Гэтую ініцыятыву падтрымалі мэр Гданьску Павал Адамовіч і віцэ-мэр гораду Мацей Лісіцкі, а таксама міністар адукацыі Польшчы Катажына Хол, паведамляе БелаПАН.

Каля 80 вучняў зь Беларусі і Польшчы будуць вучыцца тры гады па праграме, якая адпавядае курсу навучаньня ў 8–11-х клясах сярэдняй школы Беларусі. Напачатку мяркуецца спалучаць формы стацыянарнага і хатняга навучаньня, у залежнасьці ад жаданьня бацькоў і навучэнцаў. Выпускнікі ліцэю будуць атрымліваць адукацыю ў адпаведнасьці з стандартамі, прызнанымі ў Польшчы і Эўрапейскім зьвязе.

Ліцэй будзе існаваць за кошт польскага бюджэту, паведаміў Уладзімер Колас, заснавальнік Нацыянальнага гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа, які быў закрыты ў 2003-м годзе і фактычна апынуўся ў падпольлі.

Уладзімер Колас рэкамэндуе ахвотным паступіць на курсы беларускай мовы, літаратуры і гісторыі, якія працуюць пры менскай сядзібе Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны па аўторках і серадах з 16 гадзін. Па выніках сумоўя, якое будзе праводзіцца падчас навучаньня на курсах, вырашыцца пытаньне аб залічэньні абітурыентаў у Гданьскі беларускі ліцэй.

22 красавіка 2011
Радыё Свабода
 
Дата публикации:23.04.2011
Тематика:Образование, Культура
Просмотров:3643
 
Ключевые слова:
Беларусь-Польша Таварыства беларускай мовы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме