https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Нацыянальным аэрапорце Мінск прэзентавалі магчымасці дружалюбнай дзецям граніцы


Дзяржаўны пагранічны камітэт і Дзіцячы фонд ААН (ЮНІСЕФ) запусцілі сумесную ініцыятыву "Граніца, дружалюбная дзецям". У якасці зыходнай кропкі партнёрства выбралі Нацыянальны аэрапорт Мінск, дзе 9 ліпеня прэзентавалі новаўвядзенні, якія зробяць падарожжа з дзецьмі камфортным.
Праект прадугледжвае стварэнне камфортных і дружалюбных умоў у пунктах пропуску для сем`яў з дзецьмі, якія выязджаюць з Беларусі. З гэтага дня пасажырам аэрапорта сталі даступны чатыры спецыяльна выдзеленыя кабіны пашпартнага кантролю (па дзве ў залах прылёту і вылету), інфармацыйныя стэнды з матэрыяламі па адказным бацькоўстве, правах дзіцяці, прафілактыцы інфекцыйных захворванняў. Для самых маленькіх пасажыраў дадаткова аснасцілі зону для гульні: тут з`явіўся стол для развіваючых гульняў, інтэрактыўная пясочніца, некалькі дзіцячых аўтамабіляў, маляўнічыя фотазоны і іншае.

Старшыня Дзяржпагранкамітэта Анатоль Лапо заўважыў, што сумесная ініцыятыва будзе развівацца ў пагранічных пунктах па ўсёй Беларусі. "У нашых сумесных з ЮНІСЕФ планах на бліжэйшыя гады - развіццё іншых напрамкаў ініцыятывы "Граніца, дружалюбная дзецям": стварэнне дзіцячых пляцовак паблізу міжнародных пунктаў пропуску і на пагранічных заставах, сумесныя акцыі і мерапрыемствы, накіраваныя на падтрымку дзяцей, якія перасякаюць беларускую граніцу, і дзяцей пагранічнікаў", - сказаў ён.

Прадстаўнік ЮНІСЕФ у Беларусі доктар Рашэд Мустафа Сарвар звярнуў увагу на тое, што ў нашай краіне прымаецца вялікая колькасць мер для бяспекі і дабрабыту дзяцей.

"Гэта наша першая ініцыятыва на прасторы былога СССР, дзе ў аэрапорце з`явілася граніца, дружалюбная дзецям. Гэта дасць магчымасць маленькім пасажырам з задавальненнем правесці час у чаканні пасадкі на самалёт. Спадзяёмся, цяпер дзецям будзе больш цікава праходзіць пашпартны кантроль і знаходзіцца ў аэрапортах", - адзначыў прадстаўнік міжнароднай арганізацыі.

Генеральны дырэктар аэрапорта Вячаслаў Хараненка дадаў, што на тэрыторыі аэрапорта ўладкаваны дзіцячыя пляцоўкі для гульні не толькі ў будынку аэравакзала, але і на свежым паветры, дзейнічаюць пакоі маці і дзіця для спавівання і кармлення малышоў, створаны ўмовы для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі.

9 ліпеня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:09.07.2020
Тематика:Транспорт, Культура
Просмотров:662
 
Ключевые слова:
Мінск Аэропорт Граница ЮНИСЕФ
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме