Курс валютпокупкапродажа
USD356.16359.4
EUR418.65425.04
RUR5.345.43
www.kurs.kz
 


 



Найти
 
 


СМІ трэба кансалідаваць намаганні ў барацьбе з фэйкавай інфармацыяй і непрафесіяналізмам


Гэта падкрэсліваецца ў рэзалюцыі, прынятай удзельнікамі XIII Беларускага міжнароднага медыяфоруму "Партнёрства ў імя будучыні: лічбавы парадак дня для медыяпрасторы".
Ва ўмовах глабальнага пераходу на лічбавы фармат імклівыя змяненні адбываюцца не толькі на трэку развіцця новых тэхналогій, але і ў формах і метадах журналісцкай дзейнасці, гаворыцца ў дакуменце.

"У інфармацыйнай прасторы назіраецца дынамічнае ўзаемапранікненне традыцыйных сродкаў масавай інфармацыі і сацыяльных медыя. На фоне новых тэхнічных магчымасцей самарэалізацыі асобы расце ў цэлым роля грамадскасці ў фарміраванні аблічча сучаснай медыяпрасторыі і інфармацыйнага парадку дня", - адзначаецца ў рэзалюцыі.

Удзельнікі медыяфоруму канстатавалі, што нараўне з пазітыўнымі зменамі пераход у лічбавы фармат медыяпрасторы нясе і пэўныя негатыўныя наступствы, адмоўна ўплываючы на дакладнасць, якасць, аб`ектыўнасць інфармацыйных патокаў. Сёння стаіць пытанне не проста аб барацьбе з фэйкавай інфармацыяй і непрафесійнымі падыходамі да асвятлення сур`ёзнай праблематыкі, але аб забеспячэнні інфармацыйнай экалогіі і інфармацыйнай абароне асобы.

"У гэтых умовах вельмі важным бачыцца захаванне аўтарытэту і пазіцый традыцыйных сродкаў масавай інфармацыі - друкаваных і электронных - як суб`ектаў інфармацыйнага поля, якія ў поўнай меры здольны несці адказнасць перад грамадствам за якасць, паўнату і дакладнасць прадастаўленай інфармацыі, маюць магчымасці забяспечваць прафесійны падыход да стварэння і распаўсюджвання інфармацыйнай прадукцыі", - гаворыцца ў дакуменце.

Падкрэсліваючы асаблівую заклапочанасць ростам аб`ёмаў распаўсюджвання фэйкавай і забароненай інфармацыі, уключаючы экстрэмісцкія матэрыялы, прапаганду насілля і іншыя непрымальныя ў любым грамадстве інфармацыйныя прадукты, удзельнікі Беларускага міжнароднага медыяфоруму заявілі аб недапушчальнасці выкарыстання сродкаў масавай інфармацыі і сацыяльных медыя ў якасці пляцовак для фарміравання ў грамадстве нянавісці, ксенафобскіх настрояў, культывавання расавай і іншых форм нецярпімасці, насілля.

Удзельнікі форуму лічаць, што для забеспячэння паспяховага, на карысць грамадства, развіцця інфармацыйнай прасторы ва ўмовах глабальнага пераходу на лічбавы фармат неабходна прадоўжыць практыку абмену вопытам, распрацоўкі і рэалізацыі значных сумесных праектаў, накіраваных на ўмацаванне пазіцый традыцыйных сродкаў масавай інфармацыі і іх лічбавую трансфармацыю ў адпаведнасці з сучаснымі тэндэнцыямі.

Таксама, лічачы забеспячэнне інфармацыйнай бяспекі грамадства адной з прыярытэтных задач супрацоўніцтва краін, трэба актывізаваць узаемадзеянне і абмен вопытам спецыялістаў медыйнай сферы па гэтай праблематыцы.

XIII Беларускі міжнародны медыяфорум "Партнёрства ў імя будучыні: лічбавы парадак дня для медыяпрасторы" праходзіць 11-14 верасня ў Мінску. У ім прымаюць удзел каля 300 чалавек, прадстаўнікі амаль 30 краін. Мерапрыемства праводзіцца ў кантэксце рэалізацыі задач пераводу ў лічбавы фармат прасторы Еўразійскага эканамічнага саюза, пабудовы лічбавай эканомікі і інфармацыйнага грамадства ў Беларусі, якасных змяненняў у дзейнасці сучасных медыя.

Пры гэтым асаблівая ўвага ўдзелена лічбавым фарматам работы СМІ, укараненню новых тэхналогій медыяменеджменту, а таксама трансгранічным інфармацыйным выклікам і пагрозам, што спараджаюцца актыўным уваходжаннем у грамадскае жыццё шматлікіх сеткавых выданняў.

12 верасня 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:12.09.2018
Тематика:Бизнес, Культура
Просмотров:31
 
Ключевые слова:
Форум СМИ Технологии Безопасность Интернет
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме