https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 


Найти
 
 


«Беларусьфільм» плануе рэалізаваць 17 праектаў і выйсці на новыя кінарынкі


Кінастудыя «Беларусьфільм» мае намер рэалізаваць 17 праектаў. Таксама плануецца выхад на новыя кінарынкі. Пра гэта распавялі ў тэлефільме праекта «Сделано!» на канале СТБ.
Усяго «Беларусьфільмам» знята больш за 40 мастацкіх ваенных карцін, каля 30 дакументальных і некалькі анімацыйных.

У тэлефільме таксама распавялі пра кінапляцоўку ў невялікай вёсцы Каменка побач са Смалявічамі. Мясцовыя жыхары даўно далі сваю назву гэтаму населенаму пункту — «Смалявуд».

Адзначаецца, што ў распараджэнні кінастудыі — звыш 80 га зямлі: лугі і палі, лясы і два возера. Па словах начальніка натурнай пляцоўкі «Беларусьфільма» Сяргея Буйніцкага, людзі, якія прыязджаюць сюды, акцёры або прадзюсары, захапляюцца прыгажосцю мясцовасці.

Звязда, 4 жніўня 2020
 
Дата публикации:04.08.2020
Тематика:Бизнес, Культура
Просмотров:45
 
Ключевые слова:
Беларусьфільм Кинематограф
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме