https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Моладзь БНФ" патрабуе ад МУС даць прававую ацэнку выказванням Жырыноўскага пра Беларусь і забараніць яму ўезд у краіну


Пра гэта паведамляе прэс-служба арганізацыі.
Брэсцкі актывіст арганізацыі "Моладзь БНФ" Максім Солад звярнуўся ў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем даць прававую ацэнку выказванням Уладзіміра Жырыноўскага, а таксама разгледзець пытанне аб забароне яму ўезду ў Беларусь. 

Заявы лідара Ліберальна-дэмакратычнай партыі Расіі 4 лютага на 30-м з`ездзе ЛДП былі зробленыя ў адказ на шэраг рэзкіх выказванняў у адносінах да Расіі ад Аляксандра Лукашэнкі ў ходзе размовы з журналістамі 3 лютага.

"Беларускі кіраўнік усё, што можна, высмактаў з Расіі, але мы ўжо кажам: колькі ж можна. Што хоча Лукашэнка? Асобную дзяржаву, але цэны няхай будуць унутрырасійскімі. З якой нагоды? Тады давайце вы будзеце часткай нашай дзяржавы. І вось сядзіць: дай Расія, дай Еўрасаюз. Як добра", — сказаў Жырыноўскі на з`ездзе сваёй партыі, паведамляе расійская "Парламенцкая газета".

Актывіст "Моладзі БНФ" расцэньвае словы расійскага палітыка замахам на тэрытарыяльную цэласнасць Беларусі. "Я звярнуўся да Міністэрства ўнутраных спраў з патрабаваннем даць прававую ацэнку выказванням Жырыноўскага, бо такое выказванне прагучала з вуснаў дэпутата Дзярждумы РФ", — растлумачыў Максім Солад.

Таксама актывіст з Брэста папрасіў разгледзець пытанне аб забароне ўезду Уладзіміру Жырыноўскаму ў Рэспубліку Беларусь, бо, паводле яго слоў, аналагічныя выказванні ў адрас Беларусі ад яго гучаць ужо не першы раз. "І мы павінны адэкватна рэагаваць на дадзеныя выпадкі, калі жадаем паважаць сябе, як народ, і сваю краіну", — лічыць Солад.

"Мы лічым вельмі важным рэагаваць на дадзеныя выпадкі, каб паказаць нашу рашучасць абараняць тэрытарыяльную цэласнасць і незалежнасць Рэспублікі Беларусь", — перакананы член Савета "Моладзі БНФ" Мікіта Краснакуцкі.

"Нягледзячы на тое, якім будзе адказ з МУС Рэспублікі Беларусь, мы будзем і надалей рабіць усё для таго, каб абараніць незалежнасць і суверэнітэт нашай краіны. Кожны павінен зразумець, што наша краіна з`яўляецца самастойнай і толькі беларускі народ можа вырашаць, куды яму ісці і што рабіць Мы з радасцю чакаем гасцей у нашай краіне, але вельмі важна, каб госці не забывалі, што яны госці", — лічыць намеснік кіраўніка "Моладзі БНФ" Аляксей Дарашэнка.

Аляксандр Лукашэнка 3 лютага заявіў, што ў беларуска-расійскіх адносінах апошнім часам "сітуацыя развіваецца няважна".

Паводзіны Расіі ў нафтагазавай спрэчцы з Беларуссю Лукашэнка расцаніў як здзек. Ён таксама абвінаваціў кіраўніка ФСБ РФ у парушэнні міждзяржаўнага пагаднення аб мяжы і даручыў вывучыць магчымасць распачаць крымінальную справу ў дачыненні да кіраўніка Рассельгаснагляду Сяргея Данкверта за нанясенне ўрону Беларусі.

На думку Лукашэнкі, цяперашняе абвастрэнне адносін, верагодна, звязана з пэўнай насцярогай з расійскага боку, што "Лукашэнка павярнуўся на Захад" і "Беларусь сыходзіць".

Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 5 лютага 2017
 
Дата публикации:05.02.2017
Тематика:Бизнес, Культура
Просмотров:1096
 
Ключевые слова:
БНФ Владимир Жириновский Беларусь-Россия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме