https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сакрэт высокай якасці беларускай, у тым ліку і гродзенскай прадукцыі ў тым, што яна зроблена з душой і па сумленні


Пра гэта заявіў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік на ўрачыстым адкрыцці Сырнага фестывалю, які праходзіць у Дзень горада ў Гродне і сёлета прысвечаны тэме космасу.
«Замежныя госці часта пытаюцца, у чым сакрэт беларускай і, у прыватнасці, гродзенскай прадукцыі, бо ў складзе ў асноўным тыя ж інгрэдыенты, а смак адрозніваецца, — сказаў Уладзімір Каранік. — Мой адказ гучыць так: у нашай прадукцыі ёсць два сакрэтныя інгрэдыенты — трошкі душы і шмат сумлення. І гэта сапраўды дэвіз нашай перапрацоўкі. У адрозненне ад прыродных выкапняў, сумленне і душа нашых перапрацоўшчыкаў-невычэрпны рэсурс. Упэўнены, што з кожным годам у нас будзе ўсё больш новых прадуктаў, адкрыццяў і дасягненняў».

Уладзімір Каранік павітаў намесніка прэм’ер-міністра Юрыя Шулейку, які ў пару сваёй працы на Гродзеншчыне стаяў ля вытокаў фестывалю сыру і быў натхняльнікам першага Сырнага фестывалю ў Гродне. Сёння свята праходзіць ужо 11-ы раз.

«Калісьці Шарль дэ Голь сказаў, што складана кіраваць краінай, у якой вырабляецца больш за трыста гатункаў сыру. У нашай краіне сёння выпускаецца 400 гатункаў сыру, і гэта не мяжа. Беларусь паспяхова развіваецца пад кіраўніцтвам нашага прэзідэнта. І брэнд „Зроблена ў Беларусі“ з гонарам нясуць нашы прадпрыемствы», — падкрэсліў Уладзімір Каранік.

Звязда, 7 верасня 2024
 
Дата публикации:07.09.2024
Тематика:Товары из Беларуси, Культура
Просмотров:76
 
Ключевые слова:
Made in Belarus Гродна Купляйце беларускае Сырный фестиваль
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме