https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Наталля Качанава: у акцыі "Цягнік Памяці" могуць узяць удзел 15 краін


Старт моладзевай патрыятычнай акцыі традыцыйна будзе 22 чэрвеня ў Брэсцкай крэпасці-героі, а завершыцца яна ў Маскве.
Прадстаўнікі 15 краін могуць узяць удзел у беларуска-расійскай патрыятычнай акцыі "Цягнік Памяці", расказала старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Наталля Качанава.

"У мінулым годзе гэта было 8 краін. У гэтым годзе мы планавалі, што будуць прадстаўнікі ўсіх 15 краін былога Савецкага Саюза. Мы так і плануем", - сказала яна напярэдадні ў эфіры тэлеканала АНТ.
Паводле яе слоў, стартуе гэтая моладзевая патрыятычная акцыя традыцыйна 22 чэрвеня ў Брэсце, у Брэсцкай крэпасці.

"Завяршалася заўсёды акцыя "Цягнік Памяці" ў горадзе Мінску. Але ў гэтым годзе прапанавалі завяршыць у Маскве ў сувязі з тым, што мы адзначаем усе 80-годдзе Вялікай Перамогі", - адзначыла спікер верхняй палаты беларускага парламента.

"Цягнік Памяці" з 2022 года аб’ядноўвае навучэнцаў старшых класаў з краін СНД.

Праект "Цягнік Памяці" праводзіцца па ініцыятыве старшыні Савета Федэрацыі РФ Валянціны Мацвіенкі і старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Наталлі Качанавай.

Раней паведамлялася, што ў 2025 годзе для ўдзелу ў акцыі "Цягнік памяці" плануецца запрасіць моладзь усіх былых савецкіх рэспублік.

Мінск, 28 лютага 2025
Sputnik
 
Дата публикации:28.02.2025
Тематика:Транспорт, Культура
Просмотров:27
 
Ключевые слова:
Поезд памяти Акция Патриотизм СНГ Великая Отечественная война
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме