https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дзе можна пазнаёміцца з досведам удзельнікаў «Цягніка Памяці» мінулых гадоў?


Аб гэтым расказаў намеснік дырэктара Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Віктар Філіпенка на круглым стале «Падрыхтоўка і правядзенне культурна-адукацыйнай патрыятычнай акцыі «Цягнік Памяці»
Віктар Філіпенка адзначыў, што для прасоўвання ідэй «Цягніка Памяці» актыўна ствараецца інфармацыйная пляцоўка: сайты ўстаноў адукацыі ва ўсіх рэгіёнах нашай краіны, дзе ёсць асобныя раздзелы па праекту.

«На іх назапашваецца інфармацыя аб гісторыі праекта, актуальных конкурсах і этапах. Гэта дае магчымасць дзецям быць у курсе правядзення конкурсных адбораў», — расказаў ён.

Паводле слоў Віктара Філіпенкі, досведам і інфармацыяй актыўна дзеляцца і рабяты, якія пабылі ў праекце: «Яны з’яўляюцца рухавікамі прагрэсу — ствараюць цікавыя праекты, ролікі, звароты і шляхам распаўсюджвання іх у сацыяльных сетках інфармуюць вялізную колькасць рабят аб тым, што такое «Цягнік Памяці».

У прыклад ён прывёў праект, створаны ў 2024 годзе па выніках падарожжа. Расказала пра яго ўдзельніца Марыя Ехімовіч: «У нашым атрадзе быў хлопец з Масквы, які актыўна займаецца рознай дзейнасцю як малады журналіст. На працягу руху цягніка ён увесь час здымаў відэа ў фармаце відэаблог — распавядаў, дзе мы знаходзімся, што мы цяпер робім, паказваў усё ў дробязях. Ролікі ствараліся кожны канале і ў іншых сацсетках. Ён таксама напісаў работу аб тым, наколькі праект важны, якія веды і вопыт ён набыў на працягу гэтых 14 дзён і як стаў фіналістам і пераможцам праекта «Вялікая перамена» ад «Руху Першых».

Віктар Філіпенка таксама паведаміў, што вялікая колькасць водгукаў, інфармацыі і ўражанняў сабрана ў Telegram-канале «Цягнік Памяці». Ён заклікаў як мінулых, так і будучых удзельнікаў праекта дзяліцца інфармацыяй, каб «Цягнік Памяці» ахопліваў усё большую аўдыторыю.

Звязда, 31 сакавіка 2025
 
Дата публикации:31.03.2025
Тематика:Транспорт, Культура
Просмотров:56
 
Ключевые слова:
Поезд Памяти Соцсети Патриотизм Великая Отечественная война
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме