https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь і Аман падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве алімпійскіх камітэтаў


У НАК адбылася цырымонія падпісання мемарандума аб супрацоўніцтве паміж алімпійскімі камітэтамі Беларусі і Амана, паведамілі ў прэс-службе НАК.
Дасягнутыя раней дамоўленасці па развіцці двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне спорту афіцыйна замацавалі прэзідэнт НАК Беларусі Віктар Лукашэнка і кіраўнік алімпійскага камітэта Амана шэйх Халід Аль Зубаір. Абодва бакі гатовы пашыраць узаемадзеянне і ўмацоўваць дружалюбныя адносіны ў мэтах пашырэння алімпійскіх каштоўнасцей, развіцця масавага спорту і спорту вышэйшых дасягненняў дзвюх краін.

Узаемадзеянне Беларусі і Амана прадугледжвае ўдзел атлетаў у спаборніцтвах на тэрыторыях абедзвюх дзяржаў, арганізацыю сумесных вучэбна-трэніровачных збораў, абмен спартыўнымі спецыялістамі (трэнерамі, урачамі і экспертамі), кааперацыю ў галіне дзіцяча-юнацкага спорту, удзел у кангрэсах, канферэнцыях, семінарах і курсах, абмен вопытам у сферы будаўніцтва і абслугоўвання спартыўных аб`ектаў, спартыўнай медыцыны, маркетынгу, арганізацыі мерапрыемстваў і гэтак далей.

"Адкрываецца новая старонка развіцця спорту і спартыўных адносін паміж нашымі краінамі. Мы гатовы паказаць нашы магчымасці і прапанаваць розныя варыянты далейшага супрацоўніцтва, - сказаў Віктар Лукашэнка. - У Амане шмат моладзі, якая любіць спорт і займаецца спортам, і мы прапануем пачаць узаемадзеянне з правядзення сумесных збораў і спаборніцтваў як у нашым, так і ў вашым рэгіёне".

Шэйх Халід Аль Зубаір падзякаваў прымаючаму боку за цёплы прыём і адзначыў важнасць аб`яднання намаганняў у галіне спорту. "Мы вельмі рады наведаць Беларусь і з нецярпеннем чакалі гэтага візіту. Для нас асабліва каштоўна і карысна гэта супрацоўніцтва: ваша краіна мае вялікі вопыт і сур`ёзныя дасягненні ў сферы спорту", - адзначыў кіраўнік алімпійскага камітэта Амана.

У бліжэйшыя дні дэлегацыя султаната азнаёміцца са спартыўнай інфраструктурай сталіцы: запланавана наведванне шматпрофільнага культурна-спартыўнага комплексу "Мінск-Арэна", Палаца мастацкай гімнастыкі, Цэнтра водных відаў спорту, спартыўна-стралковага комплексу, гольф-клуба і іншых аб`ектаў.

22 лістапада 2024, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:22.11.2024
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:106
 
Ключевые слова:
Олимпийский комитет Оман Сотрудничество
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме