https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь і Латвія арганізуюць у 2021 годзе адзін з лепшых чэмпіянатаў свету па хакеі


Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 4 студзеня на сустрэчы з прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF) Рэнэ Фазелем.
"Я вельмі ўдзячны Міжнароднай федэрацыі і асабіста прэзідэнту за тое, што вы падтрымалі гэты чэмпіянат свету ў Беларусі і Латвіі. Вы можаце не сумнявацца: мы разам з нашымі суседзямі на дастойным узроўні правядзём гэты чэмпіянат. Гэта будзе адзін з лепшых чэмпіянатаў свету. Я вам гэта цвёрда абяцаю", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт падзякаваў Рэнэ Фазелю за прыезд у Мінск на Калядны міжнародны турнір аматараў хакея. Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, гэтыя спаборніцтвы ў Беларусі прадоўжаць падтрымліваць, магчыма, павялічваючы колькасць каманд-удзельніц.

"Жадаючых прыехаць велізарная колькасць. Але мы пакуль з-за розных прычын абмяжоўваемся 12 камандамі. Хацелася б, каб іх было больш, - сказаў ён. - Для спартсменаў гэта проста свята, калі яны сустракаюцца на лёдзе праз дзясяткі гадоў пасля таго, як пайшлі з прафесійнага спорту".

Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што хакеісты завяршаюць кар`еру ўжо ў 30-35 гадоў, некаторыя гуляюць даўжэй. За гады, прысвечаныя спорту, яны прывыклі да апладысментаў і запоўненых арэн, дадаў ён.

"У хакеі і іншых відах спорту мы прыйшлі да таго, каб прадоўжыць жыццё нашым спартсменам, асабліва "гульнявікам", таму што народ любіць гульнявыя віды спорту. Вось такая ідэя нарадзілася ў Беларусі, і мы для гэтага нямала зрабілі, - расказаў Прэзідэнт перадгісторыю стварэння Каляднага турніру. - Мэта адна - прадоўжыць жыццё спартсменам і папулярызаваць здаровы лад жыцця".

Акрамя таго, беларускія хакеісты-аматары і былыя прафесійныя спартсмены гуляюць у Начной хакейнай лізе. Для іх трэніровак у Мінску пабудавалі шматфункцыянальны спартыўны комплекс "Алімпік-Арэна" з дзвюма хакейнымі арэнамі.

"У нас не хапала лёду, асабліва ў Мінску, і мы былі вымушаны пабудаваць дзве гэтыя пляцоўкі. Там цяпер вечарамі гуляе Начная хакейная ліга. Такім чынам мы для аматараў вырашылі праблему лёду", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт таксама выказаў удзячнасць кіраўніку IIHF за падтрымку беларускага хакея. "Мы для хакея робім нямала, але тое, што адбываецца ў беларускім хакеі, задавальнення (вы цудоўна разумееце) выклікаць не можа. Але мы справу паправім", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Рэнэ Фазель у сваю чаргу падзяліўся ўражаннямі ад учарашняй сустрэчы каманды Прэзідэнта Беларусі са зборнай Міжнароднай федэрацыі хакея на Калядным турніры. Дружына кіраўніка дзяржавы абыграла сапернікаў з лікам 11:3.

"Гэта было вельмі здорава. Вы трымаецеся на лёдзе значна лепш, чым я, таму што я ўпаў", - успомніў ён кур`ёзны выпадак з урачыстага ўкідвання.

"Гэта было прафесійнае падзенне - спецыялісты гэта заўважылі", - падтрымаў жарт кіраўнік дзяржавы.

"Я рады знаходзіцца тут. Убачыць тут прадстаўнікоў 20 краін было сапраўды вельмі здорава. Гэта вельмі важна для спорту", - заявіў Рэнэ Фазель.

Калядны міжнародны турнір ён назваў адным з буйнейшых аматарскіх чэмпіянатаў свету.

"Вялікі дзякуй за тое, што вы робіце", - дадаў прэзідэнт IIHF.

4 студзеня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:04.01.2020
Тематика:Культура, Спорт и Туризм
Просмотров:329
 
Ключевые слова:
Чемпионат мира Хоккей Латвия Рождественский турнир Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме