https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларуская плыўчыха Настасся Шкурдай заваявала золата на 100 м батэрфляем на ЧЕ ў Глазга


Беларуская спартсменка Настасся Шкурдай заваявала залатую ўзнагароду на дыстанцыі 100 м батэрфляем на чэмпіянаце Еўропы па плаванні на кароткай вадзе (даўжыня басейна 25 м), які праходзіць у Глазга (Вялікабрытанія).
Брастаўчанка фінішавала за 56,21 сек. Другой дакранулася да борціка басейна італьянка Алена дзі Лідо (56,37 сек). Бронзавая ўзнагарода на рахунку грэчаскай плыўчыхі Анны Дунтунакі (56,44 сек).

Раней беларус Ілья Шымановіч заваяваў срэбны медаль на дыстанцыі 100 м брасам.

Чэмпіянат Еўропы на кароткай вадзе з`яўляецца адборачным да Сусветнага форуму-2020.

Вялікабрытанія другі раз прымае кантынентальны форум па плаванні на кароткай вадзе, першы раз ён прайшоў у 1998 годзе ў горадзе Шэфілдзе.

9 снежня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:09.12.2019
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:273
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Плавание Чемпионат Европы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме