https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Віктар Лукашэнка выбраны першым віцэ-прэзідэнтам НАК Беларусі


На пасаду першага віцэ-прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта выбраны Віктар Лукашэнка. Яго кандыдатура была падтрымана ўдзельнікамі Алімпійскага сходу.
На пасаду віцэ-прэзідэнта НАК выбраны намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі каноэ алімпійскі чэмпіён Дзмітрый Даўгалёнак.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, ён пакуль не прыняў канчатковае рашэнне, ці будзе Віктар Лукашэнка сумяшчаць пасаду першага віцэ-прэзідэнта НАК і памочніка Прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы.Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў рашэнні вылучыць на пасаду першага віцэ-прэзідэнта НАК Віктара Лукашэнку няма ніякай канспіралогіі. 

"Калі нехта думае, што тут з падачы бацькі яму вялікую пасаду далі, ну, у яго і так пасада - дай бог кожнаму, добрая - памочнік па нацыянальнай бяспецы", - сказаў ён.

Прэзідэнт таксама звярнуў увагу, што прапанова вылучыць на пасаду першага віцэ-прэзідэнта Віктара Лукашэнку зыходзіла не ад кіраўніка дзяржавы.

"Многія, хто ведае мяне і маю сям`ю, прапаноўвалі гэта. Але калі пачалі настойваць на гэтым некаторыя прадстаўнікі, не бедныя, замежных дзяржаў, папрасілі мяне разгледзець гэта пытанне, я здаўся", - адзначыў кіраўнік дзяржавы. Разам з тым ён прызнаўся, што яшчэ вагаецца наконт таго, ці будзе Віктар Лукашэнка сумяшчаць дзве пасады. 

"Таму што гэта вялікая будзе страта ў дзяржаве. Я ўжо неяк гаварыў, што ён працаваў памочнікам, таму што мне патрэбны быў цяснейшы адкрыты канал сувязі паміж мной і сілавымі структурамі, - растлумачыў беларускі лідар. - Вы ведаеце, гэтыя структуры вялікую ролю адыгрываюць у краіне і павінны быць пад кантролем Прэзідэнта, каб не дай бог не здарылася, як у некаторых нашых суседзяў. Я гэта, вы бачыце, заўсёды трымаў на кантролі, і не знайшоў лепшага выйсця (і цяпер не шкадую) як назначыць яго памочнікам. Я ведаў, што адбываецца ў гэтых сілавых структурах, асабліва ў спецпадраздзяленнях, такіх як "Алмаз", "Альфа", АСАМ (пагранічнае падраздзяленне), ГРУ Генштаба. На прамой сувязі з ім былі кіраўнікі. Мы вельмі шмат зрабілі за гэты час і за кошт дзяржавы, і спонсараў па ўзбраенні, давядзенні гэтых структур да сур`ёзнага стану. Яны сёння рэагуюць на любыя выклікі нашага часу".

Паводле яго слоў, адыход Віктара Лукашэнкі з пасады памочніка Прэзідэнта, калі гэта здарыцца, стане значнай стратай. 

"Я пакуль не бачу чалавека, які выконваў бы гэтыя абавязкі", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.З назначэннем Віктара Лукашэнкі першым віцэ-прэзідэнтам НАК кіраўнік дзяржавы звязвае перспектывы рухі наперад Беларусі ў міжнародным спорце. "Вы ведаеце, хто сёння працуе ў міжнародных структурах, што гэта за людзі, хто узначальвае (спартыўныя.) рухі ў канкрэтных краінах і як з імі трэба працаваць", - удакладніў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што некаторы час таму яму давялося ўзяць пад кантроль пытанні развіцця спорту, каб стабілізаваць галіну і надаць ёй дадатковы імпульс. Прэзідэнт адзначыў, што беларускія спартсмены далёка не вызначаюцца поспехамі ў апошні час, але звярнуў увагу і на станоўчыя моманты ў спорце. 

"Мы, як ні адна іншая адносна невялікая краіна, маем усё, каб выхоўваць сапраўдных спартсменаў і алімпійскіх чэмпіёнаў. У савецкі час нашы спартсмены, трэнеры і функцыянеры ад спорту ніколі не думалі, што ў нас будзе такая база для падрыхтоўкі спартсменаў. Калі ласка, ёсць усё для таго, каб іх падрыхтаваць, - канстатаваў ён. - Дзяржава зрабіла нямала, і гэта было маёй мэтай - узнімаць спорт".

Удзельнікі сходу падтрымалі прапанову скараціць колькасць пасад віцэ-прэзідэнтаў НАК да дзвюх, што дасць магчымасць пазбегнуць дубліравання функцый і павысіць эфектыўнасць работы кіруючых органаў НАК. 

"Думаю, што дастаткова для нашага НАК і дваіх віцэ-прэзідэнтаў. Але ўсё ў нашых руках. Калі двое не справяцца, мы можам выбраць і пяць, але пажадана, каб, як па ўсёй краіне ідзе напружанне ў кадрах, каб у нас такое напружанне ў НАКу адбывалася", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

На Алімпійскім сходзе НАК Беларусі таксама адбыліся выбары ў кіруючы штаб арганізацыі і членаў новага выканкама. У склад арганізацыі ўведзены 29 новых членаў.

Як паведамлялася, у красавіку гэтага года Выканкам НАК прыняў рашэнне аб тым, што выконваць абавязкі першага віцэ-прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта будзе памочнік Прэзідэнта Беларусі па нацыянальнай бяспецы Віктар Лукашэнка. 

Тады агаворвалася, што ён будзе займацца гэтай дзейнасцю часова і на грамадскіх пачатках, сумяшчаючы з работай на пасадзе памочніка Прэзідэнта. 

У далейшым на Алімпійскім сходзе пасля завяршэння ў Беларусі буйных міжнародных спартыўных мерапрыемстваў планавалася вырашыць пытанне наконт кандыдатуры на пасаду першага віцэ-прэзідэнта НАК.

19 лістапада 2019, Мінск
БЕЛТА

 
Дата публикации:19.11.2019
Тематика:Культура, Спорт и Туризм
Просмотров:273
 
Ключевые слова:
Олимпийский комитет Виктор Лукашенко Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме