https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускія цяжкаатлеты заваявалі восем медалёў на турніры алімпійскай кваліфікацыі ў Гродне


Аб гэтым паведамілі прадстаўнікі нацыянальнай каманды Беларусі па цяжкай атлетыцы.
Беларускія спартсмены заваявалі восем медалёў на міжнародным турніры алімпійскай кваліфікацыі па цяжкай атлетыцы Alexander cup 2019, прысвечаным памяці двухразовага алімпійскага чэмпіёна Аляксандра Курловіча, які завяршыўся ў Гродне. 

На вышэйшую прыступку п`едэстала гонару ў суме дваябор`я (рывок і штуршок) падняліся беларусы Дзіна Сазанавец (вагавая катэгорыя 81 кг) і Максім Мудрэўскі (89 кг). Срэбнымі прызёрамі прэстыжнага турніру сталі Дар`я Навумава (76 кг), Генадзь Лапцеў (67 кг), Вадзім Ліхарад (73 кг).

Бронзавыя ўзнагароды заваявалі іх партнёры па камандзе Юлія Асаёнак (49 кг), Пётр Асаёнак (81 кг) і Яўген Ціханцоў (96 кг). У камандным заліку ў мужчын на першай пазіцыі размясцілася Беларусь, другое месца заняла каманда Кітая. Замкнулі тройку лідараў армянскія атлеты.

Сярод дзяўчат лепшымі аказаліся кітайскія спартсменкі. Беларуская зборная размясцілася на другой пазіцыі, на трэцяй - расійская каманда.

За ўзнагароды змагаліся больш як 60 спартсменаў з Азербайджана, Албаніі, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Ізраіля, Італіі, Казахстана, Кыргызстана, Кітая, Малдовы, Польшчы, Расіі, Румыніі, Славакіі, Узбекістана, Украіны і Уругвая.

Alexander cup 2019 - гэта ліцэнзійны турнір срэбнага ўзроўню. Удзел у такіх стартах абавязковы для спартсменаў, якія прэтэндуюць на выступленне ў Токіа-2020.

Папярэднім кваліфікацыйным спаборніцтвам для беларускіх цяжкаатлетаў быў кастрычніцкі "Кубак Міжземнамор`я" ў Сан-Марына, па выніках якога беларусы выйгралі сем узнагарод рознай вартасці.

5 лістапада 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:05.11.2019
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:237
 
Ключевые слова:
Квалификация Спорт в Беларуси Гродна Тяжёлая атлетика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме