https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускія лёгкаатлеты заваявалі тры ўзнагароды на міжнародных спаборніцтвах у Берліне


Беларускія спартсмены заваявалі тры ўзнагароды на спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы ISTAF Berlin 2019, якія прайшлі 1 верасня.
Спаборніцтвы праводзіліся на "Алімпіяштадыёне". У скачках у вышыню на другую прыступку п`едэстала гонару ўзняўся беларус Максім Недасекаў, ён пакарыў вышыню 2,28 м.

Бронзавым прызёрам з такім жа рэзультатам стаў яго партнёр па камандзе Дзмітрый Набокаў.

Медаль вышэйшай пробы заваяваў немец Матэвуш Пшыбылка (2,30 м).

На трэцюю прыступку п`едэстала гонару ў скачках у даўжыню паднялася беларуска Настасся Мірончык-Іванова. Яе рэзультат - 6,63 м. Перамогу ў гэтай дысцыпліне атрымала немка Малайка Міхамба (6,99 м). Другое месца заняла Алена Сакалова, якая выступае пад нейтральным сцягам, - 6,65 м.

Наступны вялікі старт у беларускіх спартсменаў - лёгкаатлетычны матч Еўропа-ЗША, які пройдзе 9-10 верасня на мінскім стадыёне "Дынама". Чакаецца, што ўдзел у спаборніцтвах прымуць каля 350 атлетаў.

У праграму спаборніцтваў уключаны кіданне молата, кіданне кап`я, кіданне дыска, бег на 100 м, 100 м з бар`ерамі, 110 м з бар`ерамі, 200 м, 400 м, 400 м з бар`ерамі, 800 м, 1500 м, 3000 м, 3000 м з перашкодамі, эстафетны бег 4x100 м, змешаная эстафета (200-200-400-800 м), штурханне ядра, трайны скачок, скачкі ў вышыню, скачкі ў даўжыню, скачкі з шастом.

Правы на вяшчанне ўжо набылі тэлеканалы "Беларусь 5", Czech TV (Чэхія), DR (Данія), YLE (Фінляндыя), France TV (Францыя), BBC (Вялікабрытанія), MTV (Венгрыя), LT (Літва), TVP (Польшча), RTS (Сербія), SR (Швецыя), NBC (ЗША).

2 верасня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:02.09.2019
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:253
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Лёгкая атлетика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме