https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка прапанаваў правесці наступны лёгкаатлетычны матч Еўропа - ЗША зноў у Мінску


Прэзідэнт Беларусі ў час цырымоніі адкрыцця лёгкаатлетычнага матчу Еўропа - ЗША прапанаваў правесці наступную сустрэчу спартсменаў, якая запланавана на 2021 год, зноў у Мінску.
Па правілах, у 2021 годзе матч паміж Еўропай і ЗША павінен адбыцца ў Злучаных Штатах - надыдзе іх чарга праводзіць гэтыя спаборніцтвы. Аднак, звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы, у 2021 годзе ў ЗША пройдзе чэмпіянат свету па лёгкай атлетыцы, і сумясціць гэтыя спаборніцтвы па правілах будзе нельга.

"Мы прапануем вам правесці гэтыя два гады ў Беларусі. Не спяшайцеся ні ў Еўропу далёкую, ні ў Амерыку. Калі вы нам даручыце, мы правядзём яшчэ на больш высокім узроўні такі матч", - звярнуўся Прэзідэнт да кіраўнікоў Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычных федэрацый і Еўрапейскай лёгкаатлетычнай асацыяцыі.

Аляксандр Лукашэнка з гумарам заўважыў, што такім чынам Мінск на перыяд спаборніцтваў у 2021 годзе зможа стаць сталіцай Злучаных Штатаў Амерыкі. З Дональдам Трампам (кіраўнік беларускай дзяржавы ўпэўнены, што ён будзе выбраны на чарговы тэрмін) Прэзідэнт паабяцаў дамовіцца.

"Я думаю, ён з`явіцца тут на гэтым стадыёне - у сталіцы чарговых лёгкаатлетычных гульняў, матчу стагоддзя", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

9 верасня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:09.09.2019
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:235
 
Ключевые слова:
Лёгкая атлетика Матч Европа-США Мінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме