https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


CNN уключыў Мінск у топ прыгожых еўрапейскіх гарадоў без натоўпаў турыстаў


Амерыканскі тэлеканал CNN уключыў беларускую сталіцу ў 20-ку самых прыгожых гарадоў Еўропы, якія прывабліваюць у тым ліку адсутнасцю натоўпаў турыстаў. Топ-20 размешчаны на сайце CNN.
У падборцы CNN апынуліся гарады, у якіх падарожнікам, на думку тэлеканала, не давядзецца "змагацца" з чэргамі турыстаў - аматараў сэлфі, як гэта часта бывае ў Парыжы, Амстэрдаме і Венецыі.

Складальнік рэйтынгу запрашае падарожнікаў пахадзіць па прасторнай плошчы Незалежнасці Мінска, затым зазірнуць у музей Вялікай Айчыннай вайны, каб даведацца, як Беларусь пераадольвала нацысцкую акупацыю.

Акрамя гэтага, тэлеканал CNN адзначае развітую барную культуру беларускай сталіцы і прапануе турыстам пасля насычанага дня, праведзенага ў прагулках па выдатных мясцінах, прадэгуставаць напіткі ў тутэйшых установах.

Таксама ў рэйтынг еўрапейскіх гарадоў, пакуль не перанасычаных турыстамі, уключылі бельгійскі Антверпен, шведскі Мальмё, швейцарскі Берн, Гаага (Нідэрланды), Вроцлаў (Польшча), Тбілісі (Грузія), Анкара (Турцыя) і інш.

24 ліпеня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:24.07.2019
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:262
 
Ключевые слова:
Мінск Рейтинг Туризм в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме