https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Арына Сабаленка паднялася на 9-е месца ў рэйтынгу WTA


Беларуска Арына Сабаленка паднялася на 9-е месца ў рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA).
На мінулым тыдні Арына Сабаленка замыкала першую дзясятку сусветнага рэйтынгу, а цяпер пасля выхаду ў фінал турніру ў амерыканскім Сан-Хасэ перамясцілася на адну пазіцыю ўверх, апярэдзіўшы легендарную Серэну Уільямс.

Вікторыя Азаранка апусцілася на адзін радок і займае цяпер 39-е месца, Аляксандра Сасновіч на 46-й пазіцыі, Вера Лапко - на 135-м месцы ў сусветным рэйтынгу.

Топ-10 рэйтынгу WTA:

1. Эшлі Барці (Аўстралія) - 6605 ачкоў.
2. Наомі Осака (Японія) - 6228.
3. Караліна Плішкава (Чэхія) - 6055.
4. Сімона Халеп (Румынія) - 5933.
5. Кікі Бертэнс (Нідэрланды) - 5130.
6. Петра Квітава (Чэхія) - 4785.
7. Эліна Світоліна (Украіна) - 4737.
8. Слоан Стывенс (ЗША) - 3773.
9. Арына Сабаленка (Беларусь) - 3565.
10. Серэна Уільямс (ЗША) - 3410.

На гэтым тыдні беларускія тэнісісткі прымуць старт на прадстаўнічым турніры катэгорыі "Прэм`ер" у канадскім Таронта з прызавым фондам большым за $2,8 млн.

У першым крузе Арына Сабаленка сустрэнецца з расіянкай Настассяй Паўлючэнкавай (44-ы нумар сусветнага рэйтынгу), Вікторыя Азаранка згуляе з італьянкай Камілай Джорджы (52), саперніцай Аляксандры Сасновіч будзе бельгійка Элізэ Мертэнс (20).

5 жніўня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:05.08.2019
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:299
 
Ключевые слова:
Теннис Спорт в Беларуси Рейтинг
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме