https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі ў час ІІ Еўрапейскіх гульняў будуць працаваць дзесяць фан-зон


Пра гэта паведаміла 11 сакавіка на прэс-канферэнцыі начальнік аддзела арганізацыі і правядзення культурнай праграмы фонду "Дырэкцыя ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года" Вольга Грыгор`ева.
Дзесяць фан-зон будуць працаваць у час ІІ Еўрапейсіх гульняў у Беларусі - тры ў Мінску і сем у рэгіёнах, 

"ІІ Еўрапейскія гульні - гэта не толькі захапляючыя спаборніцтвы, але і ўнікальная магчымасць для нашай краіны паказаць сваё багацце, культуру і традыцыі. Фонд "Дырэкцыя ІІ Еўрапейскіх гульняў" сумесна з Міністэрствам культуры і Мінгарвыканкамам рыхтуюць праграму мерапрыемстваў, якія будуць праходзіць ва ўстановах культуры і адукацыі", - сказала начальнік аддзела.

Адна з найбольш важных культурных падзей - гэта цырымонія адкрыцця і закрыцця гульняў. Яе арганізатары рыхтуюць яркае шоу, унікальнае для Беларусі. "У гісторыі нашай краіны яшчэ не было такіх маштабных шоу. Усе гледачы, якія прыйдуць на стадыён паглядзець цырымонію, стануць таксама ўдзельнікамі інтэрактыўнага складніка, які не будзе ўваходзіць у тэлеверсію", - адзначыла Вольга Грыгор`ева.

Культурная праграма спаборніцтваў будзе ўключаць мерапрыемствы ў фан-зонах. Мінскія фан-зоны размесцяцца каля Палаца спорту, "Мінск-арэны" і "Чыжоўка-арэны" і пачнуць працаваць 19 чэрвеня, а ў рэгіёнах - 21 чэрвеня. "Фан-зоны - гэта месцы гарадскога святкавання са сцэнай, вялікім экранам, гукам і святлом, дзе гледачы, балельшчыкі, турысты змогуць збірацца і глядзець самыя цікавыя падзеі Еўрапейскіх гульняў з розных спартыўных аб`ектаў і прасякнуцца атмасферай святкавання. У вячэрні час пляцоўка будзе працаваць як канцэртна-забаўляльная зона, на якой будуць прадстаўлены Дні культуры еўрапейскіх краін-удзельніц", - расказала начальнік аддзела.

Акрамя таго, у фан-зонах будуць праходзіць афіцыйныя і неафіцыйныя цырымоніі ўзнагароджанняў спартсменаў. Неад`емнай часткай праграмы стануць таксама выступленні папулярных артыстаў і рэгіянальных калектываў, якія змогуць паказаць нацыянальны каларыт Беларусі, што заўсёды выклікае цікавасць у замежных гасцей, для якіх падрыхтаваны конкурсы, сюрпрызы, гульні і іншыя актыўнасці ад спонсараў і партнёраў гульняў.

"Кожная фан-зона будзе мець свой фармат - нацыянальны, спартыўны, маладзёжны, сямейны. Будзе шмат забаў. Плануюцца паказальныя выступленні па відах спорту, якія не ўваходзяць у асноўную праграму. Так, асаблівая ўвага будзе адведзена паказальным выступленням па гістарычным фехтаванні, якія пройдуць 22-23 чэрвеня ў Верхнім горадзе. Таксама гістарычнае фехтаванне прадставяць у Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага, на якой можна будзе ўбачыць унікальныя каштоўныя старадаўнія шпагі, прылады, маскі. Экспазіцыя будзе функцыянаваць з канца красавіка і да пачатку верасня", - анансавала Вольга Грыгор`ева.

12 сакавіка 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:12.03.2019
Тематика:Культура, Спорт и Туризм
Просмотров:418
 
Ключевые слова:
II Европейские Игры Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме