https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускія футбалісты ў Расіі з наступнага сезона не будуць лічыцца легіянерамі


Аб гэтым на сустрэчы прэзідэнтаў дзвюх краін Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна заявіў міністр спорту Расіі Павел Калабкоў.
"Вельмі важны напрамак - збліжэнне расійскага і беларускага заканадаўстваў з пункту гледжання забеспячэння аднолькавых правоў расійскіх і беларускіх грамадзян. У мінулым годзе мы актыўна папрацавалі і зацвердзілі шэраг загадаў па гульнявых камандных відах спорту. Цяпер беларускія спартсмены карыстаюцца тымі ж правамі, што і расійскія, і на іх не будуць распаўсюджвацца абмежаванні на ўдзел і заяўку на спаборніцтвы. Цяпер будзе зацверджаны апошні загад па футболе, і гэта ўнясуць у рэгламент расійскага футбольнага саюза. З наступнага сезона спартсмены змогуць прымаць удзел", - расказаў міністр.

Такім чынам, беларускія спартсмены не будуць у Расіі лічыцца легіянерамі, удакладніў Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.

Расійскі міністр расказаў аб спартыўным супрацоўніцтве па лініі навукі і адукацыі, а таксама аб тым, як з 2003 года праводзіцца спартакіяда Саюзнай дзяржавы для дзяцей і юнацтва. Беларускія спартсмены рэгулярна ўдзельнічаюць у расійскіх спаборніцтвах і вучэбна-трэніровачных мерапрыемствах.

Павел Калабкоў прапанаваў з наступнага года праводзіць спаборніцтвы сярод фіналістаў і пераможцаў аднайменных дзіцяча-юнацкіх турніраў па хакеі "Залатая шайба", якія праводзяцца ў Расіі і Беларусі.

На сустрэчы закраналася тэма сумеснай падрыхтоўкі беларускіх і расійскіх атлетаў да маючых адбыцца вялікіх міжнародных стартаў, у тым ліку Алімпійскіх гульняў.

У сваю чаргу беларускі бок таксама гатовы максімальна садзейнічаць падрыхтоўцы расійскіх спартсменаў на сваіх базах, запэўніў міністр спорту і турызму Беларусі Сяргей Кавальчук. Ён падзякаваў за падтрымку і выказаў зацікаўленасць у далейшым супрацоўніцтве па развіцці ў Беларусі некаторых відаў спорту з удзелам расійскіх спецыялістаў.

Што датычыцца тэмы турызму, ён прапанаваў уключыць ва ўсерасійскую патрыятычную праграму "Дарогі Перамогі" наведванне мемарыялаў і памятных мясцін, звязаных з ваенна-гістарычнымі падзеямі на тэрыторыі Беларусі.

Яшчэ адна прапанова - распрацаваць адзіны гісторыка-культурны стандарт, што дасць магчымасць моладзі дзвюх краін быць духоўна і ментальна бліжэйшымі адзін аднаму. "Гэта будзе ўсіх з`ядноўваць", - лічыць міністр.

15 лютага 2019, Сочы
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА
 
Дата публикации:15.02.2019
Тематика:Бизнес, Спорт и Туризм
Просмотров:545
 
Ключевые слова:
Беларусь-Россия Спорт в Беларуси Сотрудничество
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме