https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пілот "МАЗ-СПОРТаўта" Сяргей Вязовіч фінішаваў 3-м на восьмым этапе "Дакара


Пілот "МАЗ-СПОРТаўта" Сяргей Вязовіч заняў трэцяе месца на восьмым этапе ралі-рэйду "Дакар-2019" у Перу, паведамілі на Мінскім аўтамабільным заводзе.
Лідар беларускай каманды затраціў на праходжанне дыстанцыі 5 гадз 1 мін. Пераможцам заезду стаў расіянін Дзмітрый Сотнікаў на КамАЗе, які быў хутчэйшы за МАЗ на 22 мін. Дзякуючы гэтаму поспеху Дзмітрый Сотнікаў узначаліў генеральную класіфікацыю, перамясціўшы на другое месца Эдуарда Нікалаева.

Беларускі экіпаж Сяргея Вязовіча ідзе сёмым у заліку грузавікоў з адставаннем 6 гадзін 8 мін ад першага месца. "Этап паміж гарадамі Маркона і Піска складаўся з двух участкаў: першы быў скорасным, другі ўключаў 200 км з дзюнамі. На адным з пясчаных спускаў крыху затрымаліся, але за тры мінуты справіліся. Следам за намі ехаў Эдуард Нікалаеў, які таксама затраціў час на адной з перашкод і, як аказалася, страціў 40 мін і лідарства ў генеральнай класіфікацыі. На сярэдзіне ўчастка ўбачылі экіпаж Iveco пад кіраўніцтвам галандца Жэрара дэ Роя, які затрымаўся на вяршыні дзюны. Прынялі рашэнне яго выцягнуць. У цэлым праехалі этап упэўнена. Цяпер наша мэта - вярнуцца ў пяцёрку лепшых экіпажаў пасля штрафу за пропуск кантрольнага этапу на папярэднім адрэзку гонкі", - сказаў Сяргей Вязовіч.

МАЗ іншага беларускага пілота Аляксандра Васілеўскага фінішаваў дзявятым - 5 гадз. 38 мін. Такую ж пазіцыю пілот займае ў агульным заліку, прайграючы лідару гонкі 9 гадз 30 мін.

Экіпаж Аляксея Вішнеўскага пасля начоўкі ў пустыні змог даехаць да фінішу папярэдняга этапу ў адведзены час, аднак спазніўся на старт восьмага спецучастка. У выніку экіпаж будзе стартаваць з наступнага заезду. Дзявяты этап пройдзе ў ваколіцах горада Піска.

Пасля гоншчыкаў чакае спецучастак даўжынёй 311 км.

Ралі-рэйд "Дакар-2019" праходзіць па тэрыторыі Перу і завершыцца 17 студзеня ў Ліме. Гоншчыкам давядзецца праехаць каля 5 тыс. км. Большая частка маршруту пралягае праз пясчаныя трасы з дзюнамі і іншымі перашкодамі.

16 студзеня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:16.01.2019
Тематика:Транспорт, Спорт и Туризм
Просмотров:517
 
Ключевые слова:
"Дакар-2019" Ралли Автогонки Спорт в Беларуси "МАЗ-СПОРТавто" 8-й этап
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме