https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларус Раман Цішкоў заняў другое месца на этапе КС на велатрэку ў Новай Зеланды


Беларускі велагоншчык Раман Цішкоў заняў другое месца на этапе Кубка свету на велатрэку ў Кембрыджы (Новая Зеландыя.
Срэбную ўзнагароду ён атрымаў у адной з самых складаных дысцыплін - омніуме. Па выніках чатырох гонак Раман Цішкоў набраў 112 балаў. Усяго толькі на адзін бал апярэдзіў беларуса швейцарац Клаўдзіа Імхоф - 113 балаў. Бронзавым прызёрам у омніуме стаў італьянец Ліям Бертаца - 108 балаў.

Заключны этап Кубка свету па веласпорце на трэку пройдзе з 25 па 27 студзеня ў Ганконгу. Галоўнымі стартамі бягучага сезона на велатрэку стануць чэмпіянат свету (27 лютага - 3 сакавіка) у польскім Прушкаве і II Еўрапейскія гульні, якія пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня.

21 студзеня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:21.01.2019
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:302
 
Ключевые слова:
Велоспорт Кубок мира Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме