https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


«Белавія» запускае рэгулярныя рэйсы ў Індыю з 11 жніўня


«Белавія» запускае рэгулярныя рэйсы ў Індыю, паведамілі ў прэс-службе авіякампаніі.
Першы рэгулярны рэйс па маршруце Мінск-Дэлі-Мінск запланаваны на 11 жніўня. Далей «Белавія» будзе лятаць у сталіцу Індыі па пятніцах, а з 20 верасня дабавіцца другі рэйс па серадах.

Вылет з Мінска будзе ажыццяўляцца ў 20.25, а прыбыццё ў Дэлі — у 05.35. Зваротны рэйс з Дэлі будзе ў 06.55, а ў Мінск паветранае судна прыляціць у 11.40.

Час у палёце складзе прыблізна 7 гадзін.

Кошт у адзін бок стартуе ад 319 еўра, у абодва бакі — 569 еўра (тарыф SMART).

У прэс-службе «Белавія» лічаць, што ў Індыю будзе цікава паляцець тым, хто хоча паглядзець на будынак у форме лотасу, паглыбіцца ў культуру іншай краіны і атрымаць асалоду ад яе каларыту, адчуць сябе часткай вялікага мурашніка, а таксама папрактыкаваць індыйскія традыцыі медытацыі і ёгі.

Звязда, 29 чэрвеня 2023
 
Дата публикации:29.06.2023
Тематика:Транспорт, Спорт и Туризм
Просмотров:290
 
Ключевые слова:
Авиаперевозки Белавія Индия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме