https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларус забіў цуд-гол з 51 метра


Гол Міхаіла Сівакова, забіты з адлегласці 51 метр, стаў сапраўдным упрыгажэннем чарговага тура чэмпіянату Польшчы. Трэнер кракаўскай «Віслы», за якую выступае беларус, Роберт Мааскант назваў Сівакова «вялікім» футбалістам.
Беларускі паўабаронца выйшаў на замену на 86-й хвіліне гасцявога матчу свайго клуба з гданьскай «Лехіей», у заяўцы на гульню якой не было беларускага форварда Аляксандра Сазанкова, а ўжо праз хвіліну, перахапіўшы мяч у цэнтры поля, паслаў яго «за каўнер» брамніка каманды з Гданьска, усталяваўшы канчатковы лік 3:0.

«Толькі вялікія футбалісты могуць так забіць, і Сівакоў такім футбалістам будзе», — заявіў на пасляматчавай прэс-канферэнцыі галоўны трэнер кракаўскай каманды.

За пяць тураў да фінішу «Вісла» лідзіруе ў чэмпіянаце Польшчы з 47 баламі. Беластоцкая «Ягелонія», што ідзе на 2-м месцы, саступае 6 пунктаў.

Міхаіл Сівакоў быў аддадзены ў арэнду кракаўскаму клубу італьянскім «Кальяры» ў студзені 2011 года.

Наша Ніва
8 траўня 2011
 
Дата публикации:09.05.2011
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:2484
 
Ключевые слова:
Футбол Чепмионат Польши
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме