https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Спорт ў Беларусі


У традыцыйным аглядзе расказваем, як беларускія спартсмены вызначыліся на мінулым тыдні
Гераіні тыдня. Баскетбалісткі зборнай Беларусі выйшлі ў плэй-оф жаночага чэмпіянату Еўропы. У заключным паядынку папярэдняй групы А беларускі перамаглі каманду Швецыі з вынікам 78:54. Самай выніковай у камандзе стала Алекс Бэнтлі, якая набрала 20 балаў. У першым туры падапечныя Наталлі Трафімавай атрымалі гістарычную перамогу над чэмпіёнкамі кантынента — зборнай Іспаніі — 53:51. Затым уступілі баскетбалісткам са Славакіі — 58:54. Такім чынам, беларуская каманда заняла першае месца ў сваёй групе, прапусціла стадыю 1/8 фналу і выйшла адразу ў 1/4 фіналу.

Героі тыдня. З 19 да 20 чэрвеня ў румынскай Клуж-Напоке прайшоў камандны чэмпіянат Еўропы (першая ліга) па лёгкай атлетыцы, дзе зборная Беларусі змагалася за вяртанне ў элітны дывізіён — суперлігу. У спаборніцтвах удзельнічалі каманды 12 краін! Згодна з рэгламентам турніру, дзве каманды, якія набралі максімальную колькасць балаў, аўтаматычна пераходзяць у суперлігу. Па выніках двух дзён беларусы набралі 315 балаў, занялі другое месца і вярнулі сабе права выступаць у суперлізе. Вялікі ўклад у поспех каманды ўнесла Эльвіра Герман, якая ў бегу на 100 метраў з бар`ерамі перапісала асабісты рэкорд і ўстанавіла рэкорд турніру — паказала вынік у 12,62 секунды. Вызначылася і эстафетная каманда 4х400 у складзе Аляксандры Хільмановіч, Юліі Блізнец, Хрысціны Мулярчык і Ганны Міхайлавай.

Перамога тыдня. Беларускія тэнісісткі Вікторыя Азаранка і Арына Сабаленка перамаглі ў парным разрадзе ў турніры катэгорыі WTA-500 у Берліне. У фінале беларускі дуэт абыграў Ніколь Мелічар (ЗША) і Дэмі Схюрс (Нідэрланды). Вынік сустрэчы, якая працягвалася 1 гадзіну 22 хвіліны, — 4:6, 7,5, 10:4. Раней Вікторыя Азаранка і Арына Сабаленка разам ніколі не даходзілі да фіналаў парнага разраду на турнірах пад эгідай WTA. З іншымі партнёркамі Вікторыя Азаранка выйграла восем турніраў, Арына Сабаленка — пяць разоў перамагала разам з бельгійкай Элізэ Мертэнс.

Турнір тыдня. Скончыўся чэмпіянат Беларусі па веславанні на байдрках і каноэ. У гонках мужчынскіх каноэ-чацвёрак на 500 метраў у мужчын перамаглі Мікіта Рудзевіч, Віталь Асецкі, Максім Крысько і Дзяніс Махлай. Іх час на фінішы — 1 хвіліна 32,429 секунды. У аналагічным відзе сярод жанчын роўных не было Дарыне Пікулавай, Надзеі Макарчанцы, Алене Наздровай і Ірыне Віхрук — 1 хвіліна 51,124 секунды.

У стартах жаночых байдарак-двоек на 200 метраў «золата» чэмпіянату краіны выйгралі спартсменкі з Гомельскай вобласці Вольга Худзенка і Марына Літвінчук, вынік знакамітага дуэта — 37,299 секунды.

Спаборніцтвы мужчынскіх байдарак-адзіночак на 5000 метраў скончыліся перамогай Алега Юрэні, які прыплыў да фінішу праз 19 хвілін 54,785 секунды. Сярод жанчын у гэтай дысцыпліне найлепшай была Уладзіслава Скрыганава — 22 хвіліны 04,487 секунды. Спаборніцтвы каноэ-адзіночак на 5000 метраў выйгралі Карына Жук (26 хв.13,132 сек) і Павел Лазаковіч (22 хв. 37,086 сек). Алег Юрэня таксама перамог у гонках адзіночак на 1000 метраў.

Маргарыта Махнёва стала чэмпіёнкай краіны ў гонках байдарак-адзіночак на дыстанцыі 200 метраў, яе вынік 40,016 секунды. У мужчын на гэтай дыстанцыі найлепшым стаў Аляксей Місючэнка — 34,663 секунды. У гонках каноэ-двоек на 1000 м залатыя медалі выйгралі Мікіта Рудзевіч і Віталь Асецкі — 3 хвіліны 30,809 секунды. Канаісткі Алена Наздрова і Надзея Макарчанка не ведалі сабе роўных у гонках жаночых каноэ-двоек на дыстанцыі 500 м. Іх пераможны вынік — 1 мін. 57,239 сек. Старты байдарак-двоек у жанчын на 1000 м прынеслі залатыя медалі чэмпіянату краіны Іне Саўчук і Уладзіславе Скрыганавай — 3 хв. 42,537 сек. У спаборніцтвах мужчынскіх байдарак-двоек на 1000 м не было роўных Мікіту Борыкаву і Алегу Юрэню — 3 хв. 09,634 сек.

Аб`ява тыдня. Тутылаваная гімнастка Кацярына Галкіна аб`явіла аб заканчэнні спартыўнай кар`еры. Аб гэтым яна расказала на сваёй старонцы ў Іnstagram. Кацярына Галкіна за час выступлення за нацыянальную зборную Беларусі па мастацкай гімнастыцы заваявала чатыры сярэбраныя і бронзавы медаль чэмпіянатаў свету, двойчы была медалісткай Еўрапейскіх гульняў і шматразовым прызёрам кантынентальных форумаў. Таксама ў яе актыве ўдзел у Алімпіядзе 2016 года.

Цытата тыдня. «Пажаданне кіраўніцтва Нацыянальнага алімпійскага камітэта ўбачыць нашы валейбольныя зборныя на Алімпійскіх гульнях выканальнае. Але для гэтага трэба прыкласці вялікія намаганні. Мы будзем старацца па максімуме, каб трапіць на галоўныя старты чатырохгоддзя ў будучыні. Умовы для гэтага нашай краінай створаны», — сказаў Уладзімір Вашчанка, якога абралі старшынёй Беларускай федэрацыі валейбола на нядаўняй справаздачна-выбарнай канферэнцыі арганізацыі.

Аўтар: Валерыя Сцяцко
Звязда, 21 чэрвеня 2021
 
Дата публикации:21.06.2021
Тематика:Культура, Спорт и Туризм
Просмотров:197
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме