Удзел у гонцы прынялі 26 біятланістак, у тым ліку пяць беларусак. Пасля першай паловы дыстанцыі ў 12,5 км лідарства захапілі нашы Ганна Сола і Дзінара Смольская, якія прайшлі абодва агнявыя рубяжы са становішча лежачы без промахаў. Першую стойку Дзінара адпрацавала чыста, а Ганна зайшла на штрафную пятлю, але па ходзе чацвёртага круга трасы Сола дагнала суайчынніцу, да беларускіх таксама далучыліся расіянкі Тамара Дзербушава, Вікторыя Сліўко і Вікторыя Мяцеліца.
На заключнай стральбе без памылак справіліся толькі Дзербушава і Мяцеліца, Смольская прамахнулася адзін раз, Сола — адразу тройчы. На трэцяе месца пасля мяжы з сёмага радка вырвалася яшчэ адна беларуска Ірына Шаклеіна, якая захавала бронзавую пазіцыю да самага канца гонкі. На фінальным крузе Вікторыя Мяцеліца ўзяла дыстанцыю ад Дзербушавай і перасекла фінішную рысу першай, у Тамары — срэбра.
За ўвесь мас-старт Ірына Шаклеіна дапусціла ўсяго адну памылку на стральбе, на апошніх метрах дыстанцыі наша спартсменка толькі на адну дзясятую секунды апярэдзіла расіянку Анастасію Халілі. Гэты асабісты подыум стаў для Шаклеінай першым у цяперашнім сезоне. Дзінара Смольская замкнула шасцёрку лепшых, Ганна Сола стала дзявятай, Ксенія Варабей — 20-я, Дар’я Кудаева — 26-я.
Звязда, 23 лютага 2025