https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Штангістка Навумава стала пераможцай Гульняў БРІКС


Штангістка Дар`я Навумава прынесла беларускай камандзе чарговы медаль вышэйшай пробы на Спартыўных гульнях краін БРІКС у Казані.
Апошнім відам пятнічнай праграмы цяжкаатлетаў сталі спаборніцтвы ў вагавой катэгорыі да 81 кг у жанчын. Асноўная барацьба разгарнулася паміж нашай Дар`яй Навумавай і расіянкамі Марыяй Груздавай і Дар`яй Ахмеравай. У рыўку беларуска ўзяла верх з рэзультатам 111 кг, саперніцы ўступілі адзін і тры кілаграмы адпаведна. У штуршку дзяўчаты таксама паднялі блізкія вагі, але мацнейшай зноў аказалася Навумава - медалістцы Алімпіяды ў Рыа пакарылася 138 кг. Сума, якая прынесла беларусцы золата, склала 249 кг. У Груздавай срэбра (245 кг), Ахмерава з бронзай (241).

Такім чынам, у другі дзень Гульняў БРІКС нашы спартсмены сабралі поўны камплект узнагарод у цяжкай атлетыцы. Раней сёння срэбнымі прызёрамі сталі Юльян Курловіч (да 89 кг) і Дзіяна Майсяевіч (да 71 кг), на трэцюю прыступку п`едэстала ў гэтай жа вазе ў дзяўчат паднялася Паліна Пагуляева.

14 чэрвеня 2024, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:14.06.2024
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:191
 
Ключевые слова:
Игры БРИКС Спорт в Беларуси Тяжёлая атлетика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме