https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Чэмпіянат свету па хакеі 2023 года пройдзе ў Санкт-Пецярбургу


Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на першага віцэ-прэзідэнта Федэрацыі хакея Расіі (ФХР) Рамана Ратэнберга.
"Так, усё вырашана, дасягнуты дамоўленасці паміж трыма федэрацыямі. Чэмпіянат свету 2023 года пройдзе ў Санкт-Пецярбургу, 2024 года - у Чэхіі, 2025 года - у Швецыі", - сказаў Раман Ратэнберг.

Такое рашэнне прынята на паўгадавым кангрэсе Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF), які праходзіць на Мальце.

Раней прэзідэнт пецярбургскага клуба Кантынентальнай хакейнай лігі (КХЛ) СКА Генадзь Цімчанка паведаміў, што да 2023 года ў Санкт-Пецярбургу плануецца пабудаваць самы вялікі лядовы палац у свеце.

Таксама ў 2023 годзе Расія прыме моладзевы чэмпіянат свету па хакеі. Турнір для хакеістаў не старэйшых за 20 гадоў пройдзе ў Новасібірску. Санкт-Пецярбург трэці раз у гісторыі прыме чэмпіянат свету па хакеі. У 2000 годзе горад упершыню прыняў турнір, у 2016 годзе Пецярбург прымаў сусветнае першынство сумесна з Масквой. На тэрыторыі Расіі чэмпіянат свету пройдзе восьмы раз.

27 верасня 2018, Мінск
БЕЛТА-
 
Дата публикации:27.09.2018
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:391
 
Ключевые слова:
Хоккей Чемпионат мира Санкт-Петербург
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме