https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларуская каманда перамагла Казахстан і Туркменістан на шахматнай алімпіядзе ў Батумі


Жаночая і мужчынская зборныя Беларусі атрымалі чарговыя перамогі на Сусветнай шахматнай алімпіядзе ў Батумі (Грузія).
У чацвёртым туры каманда ў складзе Уладзіслава Кавалёва, Сяргея Жыгалкі, Кірыла Ступака і Аляксея Фёдарава з рэзультатам 2,5 на 1,5 пункта былі мацнейшымі за сапернікаў з Казахстана. Вырашальны ўклад у поспех унёс Уладзіслаў Кавалёў, які перамог Рыната Джумабаева.

У спаборніцтвах сярод жанчын у матчы з Туркменістанам Яна Ільючык была мацнейшай за Джэмаль Авездурдыевай, што і дало беларускам магчымасць дабіцца поспеху. Астатнія тры матчы завяршыліся ўнічыю. Канчатковы рахунак - 2,5 на 1,5 пункта.

У час алімпіяды адбудзецца Генеральная асамблея Міжнароднай шахматнай федэрацыі (ФІДЭ), на якой дэлегаты са 186 краін будуць выбіраць арганізатара галоўных стартаў 2022 года.

У 2020 годзе гэты турнір прыме Ханты-Мансійск.

Шахматная алімпіяда праводзіцца раз у два гады, першая адбылася ў 1927 годзе. Беларуская каманда дэбютавала на гэтых буйных спаборніцтвах у 1994 годзе ў Маскве.

28 верасня 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:28.09.2018
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:441
 
Ключевые слова:
Шахматная Олимпиада Шахматы Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме