https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Кацярына Галкіна заваявала срэбра на ЧС па мастацкай гімнастыцы


Беларуска Кацярына Галкіна заваявала срэбную ўзнагароду на чэмпіянаце свету па мастацкай гімнастыцы ў Сафіі.
У практыкаванні з булавамі лідар беларускай каманды ўпэўнена выканала сваю кампазіцыю і атрымала ад строгіх арбітраў 18,900 бала.

Перасягнуць дасягненне беларускі змагла толькі Дзіна Аверына з Расіі (19,000), для якой гэта ўжо трэцяя залатая ўзнагарода планетарнага форуму ў сталіцы Балгарыі. Трэцяе месца заняла яе сястра Арына Аверына - 18,850.

У практыкаванні са стужкай на дыван спарткомплексу "Армеец" выйшла і маладая беларуска Настасся Салас, якая не змагла падняцца на п`едэстал гонару (пятае месца), але трэнеры засталіся задаволены яе вынікам і трапляннем у васьмёрку наймацнейшых.

У галоўным старце сезона ў грацый не прымала ўдзел беларуска Аліна Гарнасько, якая папраўляе здароўе пасля траўмы. У 2017 годзе Кацярына Галкіна на сусветным форуме ў Пезара таксама была ўдастоена сярэбранай узнагароды за практыкаванне з булавамі.

Чэмпіянат свету па мастацкай гімнастыцы ў Сафіі прадоўжыцца розыгрышам узнагарод у індывідуальным мнагабор`і (14 верасня), а на наступны дзень будуць вызначаны самыя моцныя ў групавых практыкаваннях.

14 верасня 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:14.09.2018
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:464
 
Ключевые слова:
Чемпионат мира Художественная гимнастика Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме