https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Музей прасаў, аптэка-музей і Аўгустоўскі канал - толькі ў Гродна


Ужо больш двух месяцаў у Гродна дзейнічае бязвізавы рэжым для замежных турыстаў, чым скарысталіся больш 2 тысячы чалавек.
Ужо больш двух месяцаў у Гродна дзейнічае бязвізавы рэжым для замежных турыстаў, якія жадаюць наведаць рэкрэацыйны парк "Аўгустоўскі канал", у межы якога ўваходзіць і абласны цэнтр.

Гэтай магчымасцю ўжо скарысталіся дзве тысячы турыстаў. Ну а ўлады прадумваюць, чым яшчэ зацікавіць беларускіх і замежных вандроўнікаў у горад, які ў ліку трох беларускіх прызначаны цэнтрам турызму міжнароднага значэння.

Мінск, Гродна і Полацк - цэнтры турызму міжнароднага значэння Зусім нядаўна тут быў адчынены музей прасаў, да гэтага функцыянаваў адзіны ў краіне аптэчны музей. Горад упрыгожваюць унікальныя помнікі архітэктуры — праваслаўныя, каталіцкія, лютэранскія храмы. Ды і практычна на кожным доме ў цэнтры вісіць шыльда аб тым, што гэта помнік архітэктуры.

На Гродзеншчыне складзены каляндар падзей на 2017 год, у які ўвайшло больш за тры сотні фестываляў, святаў і іншых брэндавых мерапрыемстваў. Сфарміравана і першая група работнікаў аб`ектаў харчавання для праходжання моўных курсаў. У многіх кафэ і рэстаранах меню ўжо перакладзена на англійскую, польскую і літоўскую мовы.

Кіраўнічыя функцыі турысцка-рэкрэацыйнага парка "Аўгустоўскі канал" ускладзены на свабодную эканамічную зону "Гроднаінвест".

Паводле інфармацыі намесніка кіраўніка адміністрацыі СЭЗ Дзмітрыя Клімянка, 39 гродзенскіх турфірмаў працуюць з Інтурыст па бязвізавым рэжыме. Крыху больш чым за два месяцы Аўгустоўскі канал і наваколлі наведала 2,1 тысячы іншаземцаў з 24 краін.

Мінск, 8 студзеня 2017
Sputnik
 
Дата публикации:08.01.2017
Тематика:Культура, Спорт и Туризм
Просмотров:1053
 
Ключевые слова:
Аўгустоўскі канал Гродна Туризм в Беларуси Визовый режим
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме