https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Зборная Славакіі атрымала другую перамогу на XIII Калядным турніры і лідзіруе ў групе В


На малой пляцоўцы "Чыжоўка-Арэны" славацкія хакеісты былі мацнейшыя за сапернікаў з Германіі, лік 6:1 (2:1, 2:0, 2:0).
Зборная Славакіі атрымала другую перамогу запар на XIII Калядным міжнародным турніры аматараў хакея на прыз Прэзідэнта Беларусі і лідзіруе ў групе В.  

З шасці галоў пераможцаў дакладнымі кідкамі ў праведзенай сустрэчы ў тым ліку вызначыліся вядомыя ў мінулым прафесійныя ігракі Марцін Штрбак і Ян Пардавы.

У першы дзень Славакія выйграла ў расійскай дружыны - 12:0. У другім туры спаборніцтваў у групе В сёння ўдзень каманда Расіі згуляла ўнічыю з Фінляндыяй - 4:4.

Перад заключным, трэцім турам папярэдняга этапу, матчы якога адбудуцца 6 студзеня, турнірная табліца ў квартэце В выглядае наступным чынам: 1.Славакія - 4 ачкі/2 матчы. 2.Фінляндыя - 3/2. 3.Расія - 1/2. 4.Германія - 0/2. Для выхаду ў фінал XIII Каляднага турніру неабходна заняць першае месца.

Найбольш высокія шанцы зрабіць гэта ў групе В маюць каманды Славакіі і Фінляндыі, якія правядуць паядынак паміж сабой заўтра ў 19.00 на малой пляцоўцы "Чыжоўка-Арэны". Пераможца атрымае права згуляць 7 студзеня ў матчы за галоўны трафей спаборніцтваў.

5 студзеня 2017, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:05.01.2017
Тематика:Культура, Спорт и Туризм
Просмотров:1129
 
Ключевые слова:
Хоккей Рождественнский турнир Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме